Не сталі мірыцца з нахабнымі аўтаўладальнікамі жыхары Першамайскага раёна сталіцы і запусцілі петыцыю на платформе Petitions.by з патрабаваннем узмацніць кантроль за парушэннямі правілаў прыпынку і стаянкі транспартных сродкаў.
"Праз хуткі рост аўтамабілізацыі двары нашага горада ператварыліся з некалі ўтульных ажыўленых грамадскіх месцаў у аўтамабільныя стаянкі з перапаханым газонам, брудам на тратуарах і немагчымасцю перамяшчэння людзей з абмежаванымі магчымасцямі, у тым ліку бацькам з каляскамі, людзям сталага ўзросту, людзям з часовымі траўмамі апорна-рухальнага апарата", - зазначаецца ў тэксце.
Акрамя іншага парушэнні правіл паркоўкі і стаянкі вядуць не толькі да пагаршэння якасці жыцця людзей, але і нясуць прамую пагрозу жыццю і здароўю. Для прыкладу актывісты прыводзяць выпадак, калі праз шчыльна і няправільна прыпаркаваныя аўтамабілі да месца надзвычайнага здарэння не мог праехаць аўтамабіль МНС.
Ад сябе даддзім, што перагружаныя дваравыя аўтамабілямі тэрыторыі становяцца праблемай пад'езду і для аўтамабіляў хуткай дапамогі, а таксама смеццявозаў.
Найбольшая колькасць парушэнняў адбываецца ў вячэрні час сутак. І гэта адна з прычын, калі становіцца немагчымым даказаць факт парушэння ПДР праз недасканаласць існуючага метада: калі інспектары дарожнай аўтаінспекцыі атрымоўваюць фотаздымкі ад заяўнікоў, раздрукаваныя на паперы ў чорна-белых танах. Адсюль, мяркуюць аўтары петыцыі, узнікае неабходнасць дадатковага канроля выканання правілаў непасрэдна на месцах.
"У сувязі з вышэйсказыным, чы, жыхары Першамайскага раёна Мінска, просім узмацніць кантроль выканання правілаў прыпынку і стаянкі транспартных сродкаў у ніжэйпералічаных зонах (асабліва ў вячэрні час сутак), з выдзяленнем сродкаў для ўсталявання малых архітэктурных формаў у выглядзе слупкоў", - паведамляецца ў тэксце петыцыі.
Пралічаныя зоны:
- Мікрараён Усход: дваравыя тэрыторыі пр-т Незалежнасці, 137 к1, 137 к2, 141 к, 151 к1, 152 к2;
- Дваравая тэрыторыя Кедышкі, 21а, 23, 23а;
- Прылеглая тэрыторыя вул. Валгаградская, 13, 35;
- Тратуар ўздоўж дома з боку двара па вул. Нікіфарава, 17;
- Дваравая тэрыторыя ўздоўж праеда да дамоў па вул. Лагойскі тракт 32 к2, 32 к 3;
- Дваравая тэрыторыя дамоў вул. Гарадзецкая, 2, 3, 5, 6, вул. Астрашыцкая, 11, 17, 19;
- Пляцоўка ля смеццевых бакаў па вул. Кнорына, 4а.