Даследаванне было вырашана праводзіць шляхам асабістага інтэрв'ю, і аб'ём выбаркі склаў 210 чалавек.
Нягледзячы на тое, што экамаркет прапаноўвае выключна этычную, вегетарыянска-веганскую прадукцыю, усё ж большасць яго наведвальнікаў маюць традыцыйны рацыён харчавання — 74,3%. Вегетарыянству перавагу аддаюць 14,3%, веганству — не больш за 4,8% і толькі 1,9% з'яўляюцца сыраедамі.
Часта даводзілася чуць нараканні, што кошты натуральнай прадукцыі «кусаюцца». Але 41,9% рэспандэнтаў упэўнены, што гэта цалкам апраўдана. І толькі 39,5% выказаліся, што кошт павінны быць на ўзроўні тавараў мас-маркетаў.
Большасць апытаных (44%) набываюць экапрадукцыю на спецыялізаваных мерапрыемствах. Амаль у раўназначнай ступені ў гіпермаркетах — 39,1%, у адпаведных крамах — 34,3% і 30,9% замаўляюць у інтэрнэт-крамах.
Асноўным матывам набываць такога кшталту тавары з'яўляецца прыроднае паходжанне інгрыдыентаў. Для 31,5% важны фактар — бяспека прадукцыі. І толькі 17,7% спыняюць свой выбар на ёй з-за этычнага моманту, маўляў, верагодней, што прадукцыю не тэстуюць на жывёлах.
З жалем аўтары даследавання адзначаюць, што наведвальнікі «Пастэрнака» ведаюць зусім невялікае найменне вытворцаў экабрэндаў. Людзям уласціва хутчэй звяртаць увагу на назву крамы, чым на назву вытворца.
У ТОП-3 экабрэндаў прадуктаў харчавання ўвайшлі «Ecobar», «Bionic» і «Vegans.by». Сярод кафэ, рэстаранаў і даставак з экаменю часцей называлі кафэ «Шчасце тут» — 30,5% рэспандэнтаў. 16,7% прызналіся, што наведваюць «Monkey Food».
Сярод касметычных брэндаў першае месца заняла «Belita», прычым рэспандэнты ў сваёй большасці як ведаюць (65,1%), так і набываюць (46,6%) прадукцыю гэтай маркі. Аднак у якасці самага экалагічнага (9,5%) і папулярнага (17,1%) людзі адзначылі «Naturasiberica». Дарэчы, набывае прадукцыю гэтай маркі 37,7% апытаных. На жаль, на самім маркеце брэнд не быў прадстаўлены. Таму свае галасы рэспандэнты аддавалі стэнду кампаніі «Savita» у катэгорыі экалагічнасці.
Падводзячы вынікі, аўтары даследавання змаглі скласці партрэт тыповага спажыўца дадзенай катэгорыі тавараў: дзяўчына 25 год, маладая маці, актыўная карыстальніца сацыяльных сетак, якая сочыць за сваім здароўем і сваёй сям'і, часта займаецца спортам. Аддае перавагу натуральнай прадукцыі з-за яе карысці для здароўя і адсутнасці «хіміі» ў складзе.
Аднак агулам адзначаецца, што ўсё ж наведвальнікі не раздзяляюць паняцці «папулярны» і «экалагічны», называючы часцей маркі, што прадстаўлены ў буйных гандлёвых сетках і маюць рэкламную кампанію.