Прапануем даведацца разам? якой стала Зялёная сетка і чаму новыя людзі імкнуцца ў яе патрапіць.
Каардынатарка Зялёнай сеткі Іна Панчкоўская: “Я буду як яны!”
У жніўні каардынатаркай таварыства стала Іна Панчкоўская, замяніўшы на гэтай пасадзе Яраслава Бекіша.
Па словах дзяўчыны, з юнацтва ёй падабалася назіраць за тым, як людзі рэалізуюць свае правы, самыя разнастайныя. Ужо ў 16 год ёй давялося пабачыць першыя сутычкі людзей з сістэмай у барацьбе за права на спрыяльнае навакольнае асяроддзе. Справа ў тым, што ў родным горадзе Іны – Дружным, калі яна была ў 10 класе, распачалося ўзвядзенне хімічнага завода па вытворчасці пестыцыдаў. І з гэтай прычыны ў населеным пункце паднялася хваля незадавальнення: людзі выходзілі на пратэстныя акцыі, збіраліся на плошчы, ладзілі маршы.
“Я глядзела па гэтыя падзеі, на мясцовых актывістаў, грамадскія арганізацыі, слухала пра нормы і міжнародныя пагадненні, якія былі парушаныя планамі будаўніцтва… і думала: «Я буду як яны!», – узгадвае Іна.
Затым яна паступіла ў Сахараўскі ўніверсітэт, дзе пазнаёмілася з грамадскімі актывістамі, у тым ліку і з Зялёнай сеткі, што адкрылі перад ёй дзверы нефармальнай адукацыі. Іна прайшла праз Школу экалагічнага актывіста, стала яе маладым трэнерам і ўсё мацней уцягівалася ў дзейнасць таварыства.
“Апошнія тры гады я была часткай “Зялёнага дазора” – грамадскага экалагічнага руху, які запусціла Зялёная сетка. Затым з калегамі з грамадскага аб’яднання “Экадом” ў рамках дзейнасці прававой службы кансультавала грамадзян па рашэнні лакальных экалагічных праблем, удзельнічала ў грамадскіх кампаніях”, – распавядае дзяўчына.
Стаўшы каардынатаркай вялікага экалагічнага таварыства, ў першую чаргу Іна бачыць неабходнасць пабудаваць масты і наладзіць сувязі з усімі таварышамі, знайсці кропкі для ўзаемадзеяння з імі. А таксама больш цесна стасавацца з інішымі арганізацыямі грамадскай супольнасці, дзяржаўнымі органамі.
“Зялёная сетка праходзіць стадыю змянення, перажывае рэструктурызацыю. Мы шукаем новыя формы і падыходы для павышэння эфектыўнасці нашага ўзаемадзеяння. На жаль, са жніўня нам давялося адмовіцца ад некаторых накірункаў дзейнасці. Разам са зменай каардынатара, моцна змянілася і каманда людзей, якія развіваюць сэрвісы таварыства”, – тлумачыцць Іна.
У бліжэйшы час яна збіраецца прыкладаць намаганні дзеля таго, каб таварыства апраўдвала сваю назву, прыцягваючы актыўных і неабыякавых людзей, здольных раздзяліць каштоўнасці Зялёнай сеткі. А таксама працаваць над больш шчыльным узаемадзеяннем таварышаў паміж сабой і эфектыўнасцю іх дзейнасці.
“Бо ў гэтым і заключаюцца моцныя бакі таварыства – у праяўленні салідарнасці, падтрымцы адзін аднаго на шляху да агульных мэтаў, уменні падставіць плячо і аказаць дапамогу адзін аднаму”, – сцвярджае Іна.
Менеджэрка праектаў Анастасія Бекіш: "Идеальная ЗС - это живое сообщество, которое не стоит на месте, где всегда есть место новым людям и инициативам"
"Нельзя сказать, что для меня "Зелёная сеть" реальная и идеальная отличаются принципиально, - кажа менеджэрка праектаў Зялёнай Сеткі Анастасія Бекіш. - Идеальная "Зелёная сеть" - это живое сообщество, которое не стоит на месте, где всегда есть место новым людям и инициативам (и они находят поддержку), сообщество, которое умеет переворачивать страницы и писать новые тома нашей общей книги с уже 10-летней историей. И, конечно, идеальная ЗС - это люди, которые хотят перемен, знают, как и чего они хотят добиться, готовы для этого много работать и не боятся ошибаться".
Па словах Анастасіі, менавіта гэтыя фактары, людзі, ідэі і ініцыятывы, заўсёды былі моцнымі бакамі "Зялёнай сеткі", і менавіта яны дазволілі стаць таварыству такім, якое яно ёсць сення. І гэта ўнікальны для Беларусі досвед.
"Я благодарна каждому и каждой из активистов, сотрудников, членов Совета "Зелёной сети", наших партнеров, за то, что мы были рядом эти годы и имели возможность понемногу, но постоянно менять нашу страну к лучшему, - кажа Анастасія. - Для нас всегда было важным поддерживать локальные кампании, местных активистов и инициативы, помогать им координироваться и развиваться и менять что-то уже на уровне страны, а иногда - и на международном уровне (начиная с решения локальных экологических проблем благодаря активистам Зелёного дозора и заканчивая адвокативной работой с Орхусской конвенцией или климатической конвенцией ООН). Думаю, такой подход остается оптимальным для нас, ведь сила сети именно в том, чтобы, с одной стороны, дать локальным активистам ту поддержку, которую они не найдут самостоятельно, а с другой - аккумулировать опыт и выступать общим голосом там, где для одного человека или даже организации нет шанса быть услышанным".
Што тычыцца развіцця таварыства, то ў будучым, па словах Анастасіі Бекіш, яна спадзяецца, што "Зялёная сетка" стане яшчэ больш эфектыўным камунікатыўным хабам для зялёных актывістаў.
"Площадкой для координации институционализированных экологических НГО с "зелеными" во всех смыслах активистами и инициативами, создающей экосистему для обмена опытом, ресурсами и совместной адвокативной работы для достижения целей ЗС - развития зеленого движения и отстаивания прав граждан на здоровую окружающую среду", - адзначае менеджэрка Зялёнай сеткі.
Дырэктарка Экадома Марына Дубіна: “Я бачу шмат ідэйных людзей”
Адзін з накірункаў дзейнасці, які адышоў першаму таварышу таварыства, "Экадому" – гэта прававая служба.
Дырэктарка "Экадому" Марына Дубіна адзначае, што таварыства “Зялёная сетка” заўсёды кіравалася ў сваёй дзейнасці трыма стратэгічнымі кірункамі, якія завязаныя не толькі на ахове прыродных рэсурсаў ці ўдзеле грамадзян у прыняцці эказначных рашэнняў, але і на ўсталяванні моцнага экалагічнага руху ў краіне.
“Узровень салідарнасці і ўзаемадзеяння ў экалагічным руху даволі высокі. Але трэба разумець, што ад тэмы да тэмы – ён розніцца. Пры ўсім, буйныя мінскія і рэгіянальныя аранізацыі, ініцыятывы, актывісты найчасцей маюць інтарэс у разнастайных тэмах, і гатовыя працаваць на розных пласкасцях. Як прыклад, усім цікава тэма раздзельнага збору адходаў, экапрыязнага ладу жыцця, аднак не многія возьмуцца за пытанні будаўніцтва той жа БелАЭС”, – распавядае Марына Дубіна.
З улікам, што дзяўчыне даводзіла юрыдычна суправаць многія кампаніі і ініцыятывы, у будучым ёй бы хацелася, каб актывісты заставаліся ў полі дзейнасці, маглі дапамагаць іншым ініцыятыўным групам у вырашэнні лакальных праблем. Такім чынам, упэўнена яна, магчыма вырашыць самі праблемы, што існуюць у грамадсве, а не змагацца з іх наступствамі.
“Зялёнай тэмай я гару. У ёй я бачу шмат ідэйных людзей, якія вераць у тое, чым займаюцца, жывуць гэтым… І гэта мяне захапляе і натхняе”, – дзеліцца яна.
Каардынатарка “Зялёнага тэлефона” Алёна Дубовік: “Хачу, каб людзі намагаліся ўлічваць інтарэсы кожнага”
Новым і цікавым накірункам для таварыства стаў “Зялёны тэлефон”, які зараз рэалізуецца сумесна з грамадскім аб’яднаннем “Экадом”. Гарачая лінія мае на мэце выяўленне балючых тэм і прыцягненне грамадзян да іх самастойнага вырашэння.
У тым, што гэты накірунак цікавы, сумнявацца не прыходзіцца. Па словах каардынатаркі службы, пакуль ты не працуеш з гэтым накірункам, любыя дзеянні падаюцца складанымі і нерэальнымі, складаецца ўражанне, што адзін чалавек не ў сілах нешта змяніць.
“У гэтай працы са мной побач сябры, таварышы, калегі, у кожнага я вучуся нейкім дзеянням і падыходам. Цікавым для мяне з’яўляецца і тое, што перад тым, як дапамагчы разабрацца людзям і каб не падвесці іх, трэба ўнікнуць у праблему самой, пашукаць інфармацыю, свесці ў адно ўсе акалічнасці. А там столькі бакоў: юрыдычныя, біялагічныя, хімічныя, правы жывёл і чалавека – проста цэлы свет! Трэба прыдумаць якім чынам найлепш вырашыць праблему, як саарганізаваць ініцыятыву, знайсці ахвочых дапамагчы і атрымаць экспертную падтрымку”, – дзеліца Алёна.
Таму для дзяўчыны, гэат хутчэй стала не працай, а ладам жыцця.
Вядома, што ёсць у такой дзейнасці і непрыемны момант, які адзначае з жалем яна: не так шмат людзей гатовых вучыцца вырашаць праблемы самастойна – прасцей за ўсё праінфармаваць і ўсё на гэтым.
“Магчыма за такога стаўлення мы так дрэнна і жывем – ніякага экалагічнага светапогляду, ніякага разумення пра будучыню А хочацца, каб людзі мпачалі думаць пра тых, хто побач, хто будзе жыць пасля нас і намагаліся ўлічваць інтарэсы кожнага, не шкодзіць наваколлю. Хочацца, каб правы жывёл былі такімі ж важнымі, як напрыклад, правілы дарожнага руху – каб да іх сталі ставіцца не як да рэчаў, а як да роўных сабе… І тут усяго не пералічыць”, – тлумачыць яна.
Галоўная рэдактарка Зялёнага партала Яніна Мельнікава: “Галоўнае ў зялёнай журналістіцы – канструктыў і праца на будучыню”
Працягвае сваю працу і інфармацыйны аддзел таварыства, у прыватнасці галоўны медыярэсурс "Зялёнай сеткі" – яго сайт.
“Зялёная журналістыка для мяне – гэта, перш за ўсё журналістыка. То бок праца дзеля таго, каб трымаць людзей у курсе таго, што на сам рэч адбываецца. І задача зялёнага журналіста амаль нічым не адрозніваецца ад задачы не-зялёнага: здабываць інфармацыю, якую ад нас хаваюць, апрацоўваць яе, знаходзіць экспертныя меркаванні і, нарэшце, перадаваць гэтую інфармацыю людзям”, – зазначае Яніна.
Аднак розніца крыецца ў тым, што “зялёным” неабходна падаць матэрыял такім чынам, каб аўдыторыі стала відавочна, чаму гэта тычыцца кожнага асабіста, чаму праблемы, з якімі сутыкаецца навакольнае асяроддзе, жывёльны і раслінны свет – нашыя агульныя праблемы.
“Важна тлумачыць уплыў, які аказвае, напрыклад, змяненне клімату, ці таянне ледавікоў, на паўсядзённая жыццё чалавека, не на яго будучыню, а на тое, што ўжо сёння адбываецца. Яно можа быць зусім незаўважнае воку, але яно ёсць. На жаль, для многіх сёння экалогія – далёка не самае важнае ў жыцці. І я, канешне, разумею гэтых людзей. Але прыняць гэтага не магу. Мо, раней магла, але зараз ужо не, – кажа Яніна. – Бо сёння, у ХХI стагоддзі, стала абсалютна відавочна, што чалавецтва жыве на зямлі так, нібыта пасле цяперашняга пакалення тут не застанецца ніводнага чалавека. Нібыта нікога не хвалюе, што мы пакінем у спадчыну. Якім застанецца наш дом, наш двор, нашая вуліца, наш горад, краіна. Якія птушкі, зверы, расліны знікнуць назаўсёды…”
Зялёны партал – унікальнае медыя, лічыць галоўная рэдактарка, бо створанае на моцных этычных і маральных каштоўнасцях яго заснавальнікаў. І ў гэтым яго галоўнае адрозненне ад усіх іншых беларускіх анлайн-рэсурсах. У сваю чаргу новая каманда сайта пастараецца захаваць гэта і надалей. Але, безумоўна, адбудуцца і пэўныя змяненні.
“Мы паставілі перад сабой задачу – зрабіць экалагічную тэматыку больш блізкай розным аўдыторыям. І так, яны ў нас сапраўды розныя: у сацсетках – маладыя людзі, на сайце – больш сталыя, з большым досведам, культурным і адукацыйным узроўнем. Але і тых, і іншых, на наш погляд, цікавіць, як зрабіць сваё ўласнае жыццё больш экалагічным, як зменьшыць асабісты негатыўны уплыў на навакольнае асяроддзе. І мы даем падказкі, шукаем прыклады, гісторыі, герояў, якія аддаюць частку свайго жыцця на тое, каб дапамагаць птушкам, жывёлам, лясам, балатам, якія змагаюцца за чыстае паветра, за бяспечную ваду. Плануем у бліжэйшай будучыні запусціць некалькі спецпраектаў пра актывістаў, пра асобныя вельмі важныя экалагічныя праблемы, з якімі ўжо сутыкаюцца беларусы”, – прыадкрывае планы Яніна і спадзяецца, што яны знойдуць станоўчы водгук у аўдыторыі.
Галоўнае ж, погляд рэдактаркі, у экалагічнай журналістыцы – гэта канструктыў, гэта праца на карысць, на будучыню. Не пошук хібаў і праблем толькі дзеля таго, каб іх знайсці, а пошук выйсця, парадаў экспертаў, як можна выправіць сітуацыю, каб падказваць людзям, што яны асабіста могуць зрабіць і чаго рабіць ня варта.
“Безумоўна, гэта натхняе, дае адчуванне важнасці той справы, якую мы робім, упэўненасці, што рухаемся ў правільным накірунку. Гэта праца на будучыню, на сваю, сваіх дзяцей, на будучыню краіны, света, нарэшце. Зразумела, я не кажу, што вось тут і зараз ратую планету. Мая задача, як рэдактара экалагічнага партала, усё ж больш сціплая: зрабіць экалагічную тэматыку прывабнай і зразумелай для розных беларускіх аўдыторый – чынавенства, бізнэсоўцаў, навукоўцаў, маладзёнаў, настаўнікаў і іх вучняў. Даць ім прыклады адказных паводзінаў у дачыненні да навакольнага асяроддзя. Падштурхнуць больш думаць пра тое, якую спадчыну мы атрымалі і якую пакінем”, – зазначае яна.
SMM-рэдактар Антон Сурапін: “Хочацца, каб сацсеткі не толькі прыцягвалі людзей на сайт, але і забаўлялі ды прасвячалі аўдыторыю праз прывабныя фарматы”
З’явіўся ў камандзе Зялёнага партала і прафесіянал, што вядзе гутарку з аўдыторыяй у анлайне.
“Я чалавек мабільны. Лёс часта заносіць мяне то туды, то сюды. Таму я не здзіўлены, а нават задаволены, што цяпер з'яўляюся часткай Зялёнага партала. Нарасціць аўдыторыю нішавага выдання ў сацыяльных сетках - вельмі цікавы выклік”, – упэўневае Антон.
Сваю любоў у камунікацыі з людзьмі Антон пераносіць у размовы з каментатарамі ў сацыяльных сетках. Ён упэўневае, што гэта сапраўдны няпростая справа даць кампітэнтны і абгрунтаваны адказ аўдыторыі. Асабліва з улікам, што раней яму не даводзілася так глыбока пагружацца ў экалагічную тэму. Таму зараз хлопец пералапачвае масівы інфармацыі, каб мець грунтоўныя аргументы і весці размову ад імя Зялёнага партала.
“Для мяне экалогія – чысціня наваколля. Раней я думаў, што жыву больш-менш па-зялёнаму”: смецце ў сметніцу, калі ёсць магчымасць – раздзяляю смецце, эканомлю ваду, максімальна карыстаюся роварам. Але за гэтыя месяцы, што ўжо прайшлі з Зялёным парталам, разумею, як шмат яшчэ наперадзе”, – кажа Антон.
Ivent-менеджэрка Ксенія Цыганок: “Наша “Я нікому не перашкаджаю” вельмі цяжка перамагчы”
Цалкам новым чалавекам не толькі ў Зялёнай сетцы, але і руху стала Ксенія Цыганок. Па словах дзяўчыны, назіраючы за барацьбой у Котаўцы і іншымі горадабудаўнічымі канфліктамі, яна захаплялася, як людзі могуць адстойваць сваё права на зялёнае асяроддзе для жыцця.
“Мне захацелася паспрабаваць прыцягнуць як мага болей людзей да сядомых зялёных паводзін. Праз акцыі паказаць магчымасці для экапрыязнага жыцця і такім чынам зрабіць свет вакол сябе і існаванне на планеце крыху лепшым”, – дзеліцца дзяўчына.
Нягледзячы на тое, што ў экалагічнай справе Ксенія навічок, яна тут жа кінулася ў дзейнасць з галавой і ўжо паспела арганізаваць некалькі мерапрыемстваў і акцый. З найбольш галоўных дзяўчына лічыць Тыдзень мабільнасці і Дзень без аўтамабіля, пад час якіх уздымаюцца важныя пытанні суіснавання людзей у гарадскім асяроддзі.
“Важна паказаць, што экалогія – гэта не абстрактныя тэрміны, не парніковыя газы і знікаючыя ляднікі ці выміраючыя мядзьведзі… Гэта і нашы газоны, ля якіх мы ходзім штодня, паветра, якім дыхаем мы і нашыя дзеці, магчымасць гуляць у парку, а не па выкладзенай пліткай плошчах”, – заяўляе Ксенія.
Вядома, людзям, якія звыклі не звяртаць увагі на наваколле, складана данесці наколькі гэты свет важны для іх і іншых. Па словах Ксеніі, наша “я нікому не перашкаджаю” складана перамагчы. Аднак яна гатова да такіх выклікаў і верыць, што калі спакойна і сістэматычна тлумачыць людзям, у чым праблема – яны гатовы змяняць свае паводзіны.
“Для мяне таварыства – гэта сукупнасць неабыякавых людзей, якія паляпшаюць свет вакол сябе. Працуючы ў розных галінах, робячы розныя рэчы іх аб’ядноўвае ўменне шырока мысліць, бачыць наступствы сваіх дзеянняў”, – сцвярджае яна.
Каардынатарка валанцёрскай службы Юлія Лісіца: “Кожны валанцёр – каштоўны чалавек”
Яшчэ адзін новы чалец каманды – каардынатрка па працы з валанцёрамі ў таварыстве Юлія Лісіца. Да прыходу ў "Зялёную сетку" дзяўчына ўжо аддавала перавагу экапрыязнаму ладу жыцця, так як лічць, што за “зялёнымі” будучыня, а ашчаднае стаўленне да наваколля і добрае пачуццё гумару – зменяць сітуацыю на планеце да лепшага.
Распачаўшы працу з валанцёрамі ў планах Юлі правесці некаторую дэцэнтралізацыю “зялёных” актыўнасцяў, каб задзейнічаць ў экалагічным руху людзей з рэгіёнаў. Дзяўчына ўпэўненая, чым хутчэй пачаць актывізаваць рэгіёны, дапамагаць ім з інфармаваннем і ведамі, тым хутчэй экалагічная сітуацыя ў нашай краіне палепшыцца.
Таксама Юля намерана пераключыць ўвагу ў валанцёрскай службе з працы на людзей, так як кожны чалавек, які гатовы шчыра прысвячаць свой час іншым – вельмі каштоўны. Але дзеля больш цеснага ўзаемадзеяння і плёну, трэба ведаць патрэбы і жаданні ўдзельнікаў і ўдзельніц сэрвісу, упэўнена дзяўчына. Пры ўсім, не лішнім будзе зкантактаваць таварышаў Залёнай сеткі з валанцёрамі і валанцёркамі, каб апошнія лепей разумелі структуру таварыства, падвышалі сваю кампітэнтнасць, а таксама разумелі, дзе і што можна падхапіць і ў чым цікавым паўдзельнічаць.
“Зялёная сетка для мяне – выдатная ініцыятыва, блізкая пранцыпамі экалагічнай і сацыяльнай адказнасці. Гэта цудоўныя і чуллівыя людзі, розныя, але аб’яднаныя агульнай мэтай. Таму шчыра спадзяюся, што валанцёрскі сэрвіс у хуткім часе стане актыўнай пляцоўкай для камунікацыі і ўзаемадзеяння, месцам для выдатных супольных спраў і праектаў”, – дадае дзяўчына.
Таксама працягвае сваю дзейнасць палюбіўшаяся многім кампанія “Гарадскі Ляснічы” на чале з Ігарам Корзунам.
І брэстскае адгалінаванне ініцыятывы пад каардынатарствам Алены Штык-Бажко.