09.05.2016 / 12:05

Квітнеючыя маладыя дрэўцы фактычна пазбавілі кроны, нават не замазаўшы месцы спілаў адмысловым расчэпам.

Варварская абрэзка адбылася на мінулым тыдні ў дварах каля будынка па вуліцы Ліможа, 38. Алея маладых пладовых дрэўцаў, з-большага алычы, моцна пацярпела ад абпілкі камунальнікаў. На некаторых дрэвах засталося літаральна па адной-дзве галінкі.

Як адзначаюць жыхары, камунальнікі нават не пастараліся замазаць месцы спілаў адмысловым расчэпам, які па-народнаму называюць “садовы вар”, або, на скрайні выпадак, элементарнай фарбай. Такі падыход можа прывесці да захворванняў і высыхання дрэваў.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость