Парк Жылібера ў цэнтры старога Гродна ў жыхароў горада выклікае супярэчлівыя пачуцці: кагосьці цешаць атракцыёны ды магчымасць выпіць каву ў любую гадзіну сутак, іншыя ўздыхаюць па дзясятках спілаваных дрэваў ды ўтульнай атмасферы 20-30-гадовай даўніны. Адзінае, у чым меркаванні сыходзяцца, дык гэта ў пытанні гістарычнасці парку: ад яго старога выгляду XVIII ці нават ХІХ ст. ужо нічога не засталося. Але з якой нагоды тады парк мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці?.. Гісторык архітэктуры Ігар Трусаў тлумачыць, чаму нельга называць парк Жылібера паркам XVIII ст., і прапаноўвае свае