10.04.2017 / 17:04

Чытачы Зялёнага партала назіраюць за хараством вясны, якая разгортваецца ў прыродзе, і дзеляцца сваімі назіраннямі і ўражаннямі на старонках нашага выдання.
 

Мабыць, не ўбачыў бы я ніколі гэтую незвычайную расліну, каб у свой час не прачытаў артыкул Юрыя Емельянава «Беларусский ананас, или Трава, с которой я едва не “лопухнулся”».

Плантацыю белакапытніка гібрыднага (Petasítes hýbridus) я знайшоў на правым беразе ракі Уса ў некалькі кіламетрах ад яе вытоку.

Убачыць, як цвіце белакапытнік, няпроста. А чаму няпроста? Па-першае, цяжка знайсці плантацыю белакапытніка, бо расліна даволі рэдкая на Беларусі. Па-другое, пачатак яе цвіцення прыходзіцца на раннюю вясну.

У залежнасці ад надвор’я і тэмпературы паветра белакапытнік пачынае цвісці з канца сакавіка па май. Самыя прыгожыя кветкі можна назіраць не больш за два тыдні. Таму трэба быць у патрэбны час у патрэбным месцы.

Чырвоныя кветкі з’яўляюцца значна раней за лісце.

Праз некаторы час вырастаюць зародкі прыкаранёвых лісцяў.

Шчыльныя суквецці пачынаюць раскрывацца. 

Суквецце выцягваецца ў даўжыню, і паступова губляецца ўсё хараство кветкі. 

Плантацыя белакапытніка па берагах рэк можа налічваць некалькі соцень раслін.

Каля кветак з’яўляюцца маленькія лісточкі — будучыя гіганцкія лісты.

Калі красуе белакапытнік, яго кветкі нагадваюць дзівосныя іншаземныя расліны.

Падарожнічайце ранняй вясной па сваім родным краі і, магчыма, вам пашанцуе знайсці гэтую дзіўную расліну!

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:

Таинства природы: как рождаются и растут ели?

Автор:
Фотограф:
Канстанцін Цыркун
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость