10.12.2014 / 15:12

Па неафіцыйных дадзеных Маладзечанскі райвыканкам перагледзіў рашэнне па будаўніцтву свінакомплексу ля Мойсічаў. Аднак, пляцоўка ля Соўлава застаецца на разглядзе.

Пра такое рашэнне паведаміў намеснік старшыні Маладзечанскага райвыканкама Генадзь Актанаровіч, піша Рэгіянальная газета.

Райвыканкам пакуль не даў афіцыйнага адказу, але па словах Генадзя Актанавіча, распрацоўшчыкі будуць працягваць дапрацоўку ацэнкі ўздзеяння свінакомплексу на навакольнае асяроддзе. Таксама рыхтуецца правядзенне экалагічнай экспертызы, пасля чаго будзе вынесена канчатковае рашэнне.

Нагадаем, што 1 снежня ў Маладзечна прайшлі грамадскія абмеркаванні праекту пабудовы двух свінакомплексаў і ацэнкі іх уздзеянне на навакольнае асяроддзе. Мясцовыя жыхары выказаліся катэгарычна супраць узвядзення свінафермаў і ўказалі на тыя яўныя памылкі, што існуюць у АУНС (рус. - ОВОС).

 

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость