11.09.2017 / 14:09

У апошнія дні з розных канцоў свету паступаюць сумныя навіны пра катаклізмы надвор'я і стыхійныя бедствы, якія, на жаль, нясуць за сабой не толькі разбурэнні, але і чалавечыя ахвяры.

 

Бязлітасная ''Ірма''

Пасля таго, як ураган ''Ірма'' адбушаваў на Карыбах, ён накіраваўся да ўзбярэжжа Фларыды, дзе аб’явілі эвакуацыю людзей. Па дадзеных BBC, мясцовыя ўлады штата распрадзіліся, каб свае дамы тэрмінова пакінула амаль 6,3 мільёнаў чалавек.

Людзі адправіліся на поўнач, у Джорджыю. Нягледзячы на ўсе прынятыя экстраныя меры, ахвяр пазбегнуць не ўдалося. Сайт Факты паведамляе пра чатырох загінуўшых, трое з якіх у аўтакатастрофах, зправакаваных ураганам, і адзін чалавек ў часовым сховішчы ад сардэчнага прыступу.

www.telegraph.co.uk
www.telegraph.co.uk

foxnews.com
foxnews.com

Між тым у Джорджыі таксама адбываецца эвакуацыя насельніцтва з прыбярэжных тэрыторый. Тут удару зноў набыўшага сілу ўрагана чакаюць у панядзелак.

Ноччу з пятніцы на суботу ад ''Ірмы'' пацярпела паўднёвае ўзбярэжжа Кубы. Парывы ветру дасягалі тут 250 км/г. Нанесена значная шкода збудаванням і апорам лініі электраперадач. Але нічога не паведамляецца пра чалавечыя ахвяры, магчыма іх удалося пазбегнуць.

www.golos-ameriki.ru
www.golos-ameriki.ru

У літаральным сэнсе, па слядах ''Ірмы'' рухаецца трапічны цыклон ''Хасэ'', які ўжо мае чацвёртую катэгорыю з пяці магчымых. На астравах Сэн-Мартэн і Сэн-Бартэльмі аб'яўлены чырвоны ўзровень небяспекі.

Аднак па апошніх дадзеных ''Хасэ'' змяніў свой накірунак, прайшоўшы ў 120-130 кіламетрах ад астравоў. Чарговага ўдару стыхіі чакаюць на паўдні ад Гаіці і Кубы. Спецыялісты прадказваюць, што да раніцы аўторка ''Хасэ'' павінны аслабнуць да трапічнага шторма, інфармуе Euronews.

Па падліках, колькасць ахвяр ад урагану ''Ірма'' ўжо дасягнула 25 чалавек, перадае The New York Times.

rtr-vesti.ru
rtr-vesti.ru

 

Самы моцны землятрус за 85 год

Тым часам у Мексіцы ноччу з чацвярга на пятніцу абыўся самы разбуральны землятрус за апошнія 85 год, паведамляе Euronews. Магнітуда штуршкоў дасягала 8,2 балаў. Колькасць загінуўшых ужо дасягнула 90 чалавек. Найбольшыя разбурэнні і чалавечыя ахвяры прыйшліся на штат Оахака.

bbc.com
bbc.com

У краіне аб'яўлены трохдзённы траур і праходзяць жалобныя цырымоніі.

Выратавальнікі працягваюць разбіраць звалы, вядуцца працы па аднаўленню водазабеспячэння і ліній электраперадач.

www.currenttime.tv
www.currenttime.tv

Акрамя гэтага, у суботу, 9 верасня, на краіну абрынуўся ўраган ''Каця''. У штаце Веракруз праліўныя дажджы выклікалі апоўзень, у выніку чаго загінула два чалавека, перадае Euronews.

 

Дажджы і павадкі пасля спякотнага лета

Неверагоднай магутнасці дажджы са штармавым ветрам накрылі Італію, нясучы з сабой павадак і разбурэнні.

rg.ru
rg.ru

Найбольш пацярпела ад стыхіі правінцыя Ліворна, дзе выпала ля 400 міліметраў ападкаў. Не абышлося без ахвяр: шэсць чалавек загінулі, трое пакуль лічацца згінулі без звестак, паведамляе Расійская газета.

У сталіцы краіны затоплена некалькі вуліц, пашкоджанны лініі электраперадач.

Автор:
Фотограф:
112.ua
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость