12.06.2021 / 19:06

Паэтка апублікавала свой верш, прысвечаны Сцяпану Латыпаву, у асабісты акаўнце ў Facebook.

ЛЕКАР ДРЭВАЎ

залатую сасну не паставіш у мох на калені, яна пойдзе за сонцам на дыбачках, дзе б ні расла. калі б вы былі дрэвамі, вам бы хапіла сумлення, калі б вы былі дрэвамі, вы б не змаглі без святла.

вы б не выраслі ў хлусаў ганебных, звыродлівых катаў, што бягуць баязліва на кожны бязглузды загад… калі б вы былі дрэвамі, вы б не забіліся ў статак, вы б маглі звацца годна – як пушча, дуброва ці сад…

дрэва дбае аб дрэўным сваім, не цураецца лекаў, разумее, як важна гаіць і лісцё, і душу. чалавек адзін здольны згнаіць у сабе чалавека і працягваць няісным галлём выдаваць нейкі шум.

каб вы толькі адчулі, як цёпла ў нябёснай спарудзе, калі грак грачанятак гадуе ў цябе на плячы!.. але вы невылечныя, не, вам, бязгнёздыя людзі, я не здольны дапамагчы.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость