12.09.2014 / 11:09

Ва ўдзельнікаў ёсць магчымасць атрымаць больш за $ 10 000 на праект, што накіраваны на змяненне свету.

Да канца гэтага месяца ёсць магчымасць даслаць сваю ідэю, з шэрагу тых, што змяняюць свет да лепшага, каб паўдзельнічаць у розыгрышы грантаў на суму больш за $10 000. Ідэі павінныя быць звязаныя з адукацыяй, культурай, дабрачыннасцю, аховай здароўя і інш.

За ўсю гісторыю конкурсу было прафінансавана больш за 30 праектаў, сярод якіх пошукава-выратавальны атрад "Анёл", праект "Яны маюць права жыць", праект "Велокухня (Bike Kitchen)", фестываль беларускай культуры "Багач", праект "Архітэктура, якая гаворыць", і інш.

Генеральным партнёрам конкурсу з'яўляецца кампанія Velcom з намінацыяй "Мабільныя рашэнні", таксама грантадаўцамі выступілі Realt.by з намінацыяй "Паляпшэнне навакольнага асяроддзя", Мамочки.by з намінацыяй "Мы для дзяцей", Startidea.by і многія іншыя.

На думку аднаго з сябраў журы конкурсу Ўладзіміра Карагіна, старшыні ГА "Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў", Social Weekend — гэта выдатная ініцыятыва маладых сацыяльна адказных прадпрымальнікаў і тых, хто іх падтрымлівае. Грунтуючыся на сучасных камунікацыйных тэхналогіях, яны захапляюць сваімі ідэямі і ствараюць мадэль грамадзтва будучыні, успрымальнага да сацыяльных праблем і патрэбаў людзей, якое ўмее даць канкрэтны адказ на пытанне і нацэленае на дасягненне адчувальных вынікаў.

Конкурс пройдзе ў чатыры этапы: прыём заявак (10 - 30 верасня), сацыяльнае галасаванне (6 - 12 кастрычніка), сустрэчы праектаў з экспертамі (19 - 20 кастрычніка), фінальнае мерапрыемства (26 кастрычніка), якое адбудзецца ў канферэнц-зале CrownePlaza Minsk Hotel.

У журы конкурсу ўвойдуць: Юрый Зісер (заснавальнік і саўладальнік TUT.BY), Аляксандр Скрабоўскі (кіраўнік StartIdea.by), Ірына Карзюк (кіраўнік групы карпаратыўных камунікацый Velcom), Уладзімір Карагін (старшыня ГА "Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў"), Алеся Бугаёва (дырэктар MaeSens.by), Арцём Рыбакін (тэлевядучы, акцёр, МС), Кацярына Пытлева (тэлевядучая, журналіст, ды-джэй радыё "Мір") і іншыя.

Удзел у конкурсе бясплатны. Заяўкі прымаюцца да 30 верасня 2014 года.

Источник:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость