13.12.2019 / 00:12

І чым дарослыя могуць яму дапамагчы.

Кампанія А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk запускае праект “Першыя” – конкурс ідэй, з дапамогай якіх можна змяніць навакольны свет, грамадства ці жыццё людзей да лепшага. У конкурсе ўдзельнічаюць вучні 9-х, 10-х і 11-х класаў.

Кожны ўдзельнік праекта цягам навучальнага года распрацоўвае сваю ідэю ў адным з чатырох напрамкаў – экалогія, культура, інклюзія ці тэхналогіі. Дзесяць фіналістаў стануць галоўнымі спікерамі моладзевай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk і атрымаюць смартфоны iPhone Xs.

Зялёны партал сустрэўся з адным з удзельнікаў конкурсу, каб распытаць хлопца пра яго задуму.

 

«Один неравнодушный человек не исправит ситуацию»

Кастусь Муліца – дзесяцікласнік з Іўя і аўтар праекта Grassy. Гэта воблачная платформа, якая стане месцам, дзе навічкі экалагічнага руху змогуць знайсці больш інфармацыі, а людзі, якія ўжо шмат ведаюць у гэтай сферы, змогуць падзяліцца сваімі ведамі і стаць лідэрамі экалагічным меркаванняў.

Это место, где люди будут искать заинтересованные компании и единомышленников. И самое главное, это место поможет перенести вдохновение людей в действия, – кажа Кастусь.

Такой перенос будет возможен благодаря встроенному функционалу. Это будет что-то вроде социальной сети с экологическим уклоном. Например, человек живёт в городе Ивье, и там в какую-то ночь орава людей прошла по улице Карла Маркса, и теперь на улице кучи мусора.

Один неравнодушный человек не исправит ситуацию – у него просто не хватит времени, чтобы всё это убрать. Но он сможет в моём приложении создать локальное мероприятие, приложить к нему фотографии, и другим пользователям придёт уведомление о том, что в такое-то время можно собраться в таком-то месте, чтобы помочь с уборкой улицы.

Безумоўна, актывісты не мусяць цалкам замяняць сабой камунальныя службы, але такая праца па прыборцы гарадской вуліцы можа паспрыяць стварэнню мясцовай супольнасці. Важна і тое, што ўдзел у актыўнасцях ні ў якім разе не можа быць прымусовым, так што і абвінавачванням у адрас кагосьці, хто не можа ці не хоча рабіць пэўныя рэчы, там быць не можа. Але ёсць спадзяванне, што неабыякавых і актыўных гараджан будзе ўсё болей дзякуючы каардынацыі.

Кастусь упэўнены, што яго дадатак дапаможа людзям распаўсюджваць экалагічнуую культуру сярод тых, з кім яны кантактуюць, бо экологические проблемы – они глобальные, а всё глобальное состоит из локального.

Каманды ў хлопца пакуль няма, і зараз ён працуе над прататыпам дадатка. Кастусь спадзяецца, што за той час, што ідзе падрыхтоўка да прад’яўлення праектаў журы, ён зможа паказаць працаздольнасць свайго праекта.

Для гэтага яго трэба папулярызаваць у Іўеўскім раёне, але Кастусь упэўнены, што гэта толькі першы крок, а ў будучым ён зможа уплываць на сітуацыю ва ўсёй і краіне і нават у свеце.

 phys.org
phys.org

 

Не брать пластиковый пакет – это культура

Некоторые условия для решения экологических проблем уже созданы, – працягвае аўтар праекта. – Например, у нас стоят контейнеры для раздельного сбора мусора, но проблема в культуре – у людей низкий уровень экологической культуры, и до недавнего времени об этом очень мало кто заботился.

Сейчас, конечно, уже есть разные проекты. А с теми же контейнерами основная проблема в том, что большинство людей или не разделяет отходы по типам, или делает это плохо. Если один человек в специализированный контейнер выбросит только пластиковые отходы, а другой – пакет с общим мусором, смысл контейнера просто теряется. Поэтому цель моего проекта – распространение экологической культуры среди наибольшего количества людей.

На пытанне, чаму яго цікавяць менавіта экалагічныя праблемы, Кастусь адказвае даволі ўрачыста, як і належыць маладому актывісту:

Есть люди, которые живут ради себя, и люди, которые живут ради других. Я лет с 11 знаю, что моя миссия – это жить ради других, и поэтому мне очень страшно думать о том, к чему ведут нынешние экологические проблемы. Иногда я в том же инстаграме натыкаюсь на фотографии мусорного острова, вижу, что есть международные движения, которые пытаются что-то с этим делать.

Мне страшно не то чтобы за своих детей – они-то как-нибудь выживут, я научу их. Страшно за всех остальных. Это же будущее планеты!

Спасылаецца юнак і на Ілона Маска:

Илон Маск говорит, что человечеству, чтобы выжить, надо либо перебираться уже на другую планету, либо что-то кардинально менять на этой. И он, впрочем, не уверен, что на Земле ещё можно исправить ситуацию.

Но моё побуждение – надо что-то делать, надо начать действовать локально. На самом деле реальное влияние оказывают те же видео на Youtube. Я вот недавно смотрел тематические ролики – казалось бы, вообще ничего не делал, пальцем о палец не ударил.

Через какое-то время я стою в магазине в очереди, и мама берёт пластиковый пакет, а я сразу говорю ей, что нельзя этого делать, и предлагаю брать сумку из другого материала. Это культура, и она очень быстро передаётся.

 picpanzee.com
picpanzee.com

 

«Надо начинать с маленьких шагов»

Спецыялістка групы па карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці кампаніі А1 Кацярына Севасцьянчук кажа, што конкурс "Першыя" накіраваны на старшакласнікаў, бо іншы праект "Чытаем па-беларуску з Velcom" арыентаваўся на дзяцей і падлеткаў больш малодшага ўзросту. 

Наши коллеги в Австрии поддерживают тему экологии, и это потихоньку приходит и в нашу компанию, – кажа Кацярына. Мы понимали, что, чтобы войти в эту тематику, надо начинать с маленьких шагов, и именно поэтому в этом году у нас появилась тема экологии.

Нам кажется, что такие методы, как подкасты и воркшопы гораздо лучше привлекают аудиторию, которая выросла уже с digital-мышлением. И чтобы говорить с ними о важных проблемах, информацию надо подавать в интересном для них формате.

 А1
А1

Так, зрэшты, на скрыжаванні цікавых тэм і актуальнай формы падачы інфармацыі і з’явіўся першы беларускамоўны падкаст для падлеткаў.

Мы заметили, что тема подкастов пока только развивается в Беларуси. Буквально на днях я читала новости о подкастах и поняла, что нет такого беларусскоязычного продукта для подростков, где можно было бы обсудить навыки ораторского мастерства и поговорить на темы, которые есть в нашем проекте, дадае спецыялістка.

Каб выпускі былі найбольш цікавымі, А1 будзе запрашаць экспертаў па тых тэмах, пра якія будзе ісці гаворка. Але таксама плануюцца адукацыйныя афлайн-мерапрыемствы – TED-салоны ў рэгіёнах. І адзін з салонаў, як ужо вядома, будзе прысвечаны экалогіі: прыедут эксперты, будзе арганізавана тэматычная дыскусія. А перад гэтай сустрэчай будзе выпуск падкаста, дзе чалавек, які працуе з экалагічнымі праблемамі, разам з вядучым абмяркуе пэўныя аспекты і тым самым анансуе TED-салон.

Задача дарослых – і ў гэтым праекце, і ўвогуле – натхняць дзяцей і падлеткаў сваімі дзеяннямі, дзяліцца экспертнымі ведамі і старацца ўберагчы ад відавочных памылак. І хай часам падаецца, што ідэі, якія прапаноўваюць дзеці, вельмі наіўныя, – яны ў любым выпадку вартыя ўвагі і распрацоўкі.

 

Актыўныя і бясстрашныя

Апошнім часам дзеці і падлеткі ўсё актыўней уключаюцца ў барацьбу з экалагічнымі праблемамі. Самым вядомым (хоць і далёка не першым) такім падлеткам у свеце стала Грэта Тунберг – шведская дзяўчына, якая пачала з таго, што раз на тыдзень замест таго, каб ісці ў школу, выходзіла на адзіночны пікет.

Яе хутка заўважылі СМІ, і цяпер Грэта стала сімвалам новага пакалення, якому не ўсё адно і якое супрацьстаіць аўтарытэту дарослых і задае ім нязручныя пытанні, патрабуючы прымаць больш радыкальныя рашэнні ў пераадоленні кліматычнага крызісу.

 upi.com
upi.com

Экалагічныя актывісткі і актывісты ў розных краінах свету  робяць дзяцей і падлеткаў сваёй мэтавай аўдыторыяй. Так, напрыклад, украінская ініцыятыва Еко Місто заахвоціла мясцовых дзяцей здаваць старыя батарэйкі, а ў некаторых беларускіх дзіцячых садках і школах дзяцей просяць прыносіць пластыкавыя крышачкі, каб збіраць іх асобна.

Нядаўняе сацыялагічнае даследванне "Расійскія шкаляры: палітычныя, сэксуальныя і кар’ерныя перавагі" паказала, што у Расіі дзеці і падлеткі таксама цікавяцца экалагічнай тэматыкай. 99% шкаляроў заявілі, што так ці інакш клапоцяцца пра прыроду, і 90% апытаных упэўнены, што ў Расіі мусяць быць заканадаўча замацаваны правілы, накіраваныя на клопат пра навакольнае асяроддзе.

Мы жывем у новым свеце, дзе падлеткаў хоць і прынята традыцыйна абвінавачваць у інфантыльнасці і лішняй зацікаўленасці ў віртуальным свеце, але іх меркаванні адносна экалагічных праблем ужо нельга не ўлічваць. Дзеці па ўсім свеце ўплываюць на палітыку, і робяць гэта з кожным годам усё больш актыўна – у іх шмат запалу і мала страху, яны не асцярожнічаюць і часта не баяцца перашкодаў, яны сапраўды ўпэўнены ў сваіх сілах.

А нам, дарослым, здаецца, ёсць чаму ў іх павучыцца.

Автор:
Фотограф:
Асабісты архіў героя
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость