15.03.2016 / 13:03

У гэтым годзе палявы летнік «Начныя жыхары ляСОЎ-2016» адбудзецца на ТВП «Хаваншчына». Новая тэрыторыя, новая справы, новы фармат!

Больш за 10 гадоў асноўныя мерапрыемствы летніку адбываліся ў вёсцы Залессе і на балоце “Дзікае”. З гэтага году мы плануем штогод мяняць месцы правядзення летніку. Першы выяздны летнік адбудзецца на ТВП “Хаваншчына”, што размешчана ў Івацэвіцкім і Бярозаўскім районах. ТВП “Хаваншчына” гэта буйны леса-балотны комплекс, што мяжуе з ТВП “Спораўскае”. Мае важнае значэнне ў першую чаргу для захавання драпежных птушак.

Гэтым разам мерапрыемства пачне сваю працу 25 сакавіка і працягнецца да 27 сакавіка ўключна.

На працягу 3 дзён мы буздем даследваць вакольныя лясы і балоты, аднаўляць і будаваць гнёзды для драпежных птушак, усталёўваць інфармацыйныя табліцы і гнездавыя скрыні для птушкі года, ну і, канешне ж, назіраць за птушкамі. Пад час летніку мы даведаемся, што здарылася з гнездавымі скрынямі і гнёздамі, пабудаванымі тут 5 гадоў таму. Якія пагрозы на ТВП ёсць ў вялікага арляца і ях іх можна вырашыць. Ці гняздуе птушка году на ТВП “Хаваншчына”. Ці чулі ў лясніцтвах Івацэвіцкага лясгаса пра сэртыфікацыю FSC. Якая сувязь існуе памшж ваўкамі і караедам у белавежскай пушчы, і шмат іншага.

Сёлета, галоўнай тэмай летніку, акрамя савінай, будзе практычная дзейнасць для захавальнікаў прыроды.

Летнік будзе рэалізаваны у форме практычнага семінара-трэнінга з агульнай тэмай: “Малыя справы – вялікія вынікі!”.

Удзельнікам прапануецца адмысловая праграма, у межах якой:

— блуканне па начных лесах і багнах (улікі соў);

— блуканне па навакольных багнах і лясах – інвентарызацыя месцаў пражывання ахоўваемых відаў, у далейшым перадача іх пад ахову;

— выраб і развешванне штучных гнездавых скрынь для птушкі года і драпежных птушак;

— праверка і аднаўленне раней развешаных гнездавых скрынь для драпежных птушак;

— цікавыя прэзентацыі і відэафільмы прыродазнаўчага характару;

— трэнінг-практыкум па выкарыстанню магчымасцяў якія надае лясная сэртыфікацыя па сістэме FSC;

— інтэграцыйныя вечарыны ля вогнішча і іншае.

 

На мерапрыемства запрашаюцца ўсе жадаючыя. У сувязі з абмежаванай колькасцю месцаў, перавагу будуць мець заяўкі, атрыманыя першымі. Удзельнікі асткова аплочваюць харчаванне и праезд да месца правядзення летніка. Кошт харчавання складае прыкладна 100 000 бел. руб. за ўвесь час удзелу ў летніку. Размяшчэнне ўдзельнікаў плануецца ва ўтульным, цёплым, драўляным доме. Пры сабе абавязкова неабходна мець дыванок, спальны мяшок і гумовыя боты (пажадана балотныя боты), а таксама асабісты посуд і прысмакі.

Каб прыняць удзел ў летніку, неабходна накіраваць анкету-заяўку на адрас egreta113@mail.ru

Анкета ўдзельніка летніку «Начныя жыхары ляСОЎ-2016»:

1. Прозвішча, імя, імя па бацьку.

2. Узрост.

3. Хатні адрас.

4. Ці з’яўляецеся Вы сябрам АПБ?

5. У якіх мерапрыемствах АПБ вы удзельнічалі ў апошнія 3 гады?

6. Ваш род заняткаў (студэнт, працую, вучань і г.д.)?

7. Колькі відаў птушак Вы бачылі ў Беларусі?

8. Што Вам больш за ўсё падабаецца рабіць з прапанаванага у праграмме леттніку?

9. Чаму вы жадаеце ўдзельничаць у летніку?

10. Пазначце нумар мабільнага тэлефону і электронны адрас.

 

Колькасць месцаў абмежавана, перавагу будуць мець тыя, чыя матывацыя будзе найлепшым чынам адлюстравана ў заяўцы!

Заяўкі прымаюцца да 22 сакавіка ўключна!

Автор:
Фотограф:
Юрий Янкевич
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость