15.09.2020 / 11:09

Грамадскую актывістку з Бараўлянаў Вольгу Беляўцову 14 верасня выклікалі ў суд за непадпарадкаванне пракурору. У выніку справу спынілі за адсутнасцю складу правапарушэння.

Мы пісалі пра юрыстку Вольгу Беляўцову, дзякуючы якой рэалізаваны шэраг мясцовых ініцыятыў, у тым ліку экалагічных, у Бараўлянскім сельсавеце пад Мінскам.

20 жніўня, у дзень мясцовага схода жыхароў сельсавета, жанчыну два разы выклікалі ў пракуратуру (Вольга выступала заяўніком мерапрыемства). Падчас другога выкліку на актывістку склалі пратакол за непадпарадкаванне пракурору падчас першага выкліку.

14 верасня суд Мінскага раёна разглядаў справу і спыніў яе за адсутнасцю складу злачынства. Працэс вёў суддзя Павел Жычко.

Вольга Беляўцова - юрыст, якая паспрыяла паспяховай рэалізацыі некалькі грамадскіх ініцыятыў: высечкі лесу ля пасёлка Вопытны прыпыненая (2017 г.); Калодзішчы «адбіліся» ад завода «Амкадор» (2017-2018 гг); участак лесу паміж вёскамі Слабада і Лявонцьевіч выратаваны ад ператварэння ў пяшчаны кар'ер (2020 г.) А ў 2020-м яна каардынавала групу незалежных назіральнікаў за выбарамі па Бараўлянскай сельсавету. Вынік - большасць участкаў была чарга на сумленныя пратаколы.

Автор:
Фотограф:
З архіву гераіні
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость