15.12.2015 / 10:12

«Шчыра кажучы, усё гэта эксперымент» — такія словы можна было пачуць у кулуарах сустрэчы па выніках праектаў Таварыства «Зялёнай сеткі» за 2015 год. Так, у сыходзячым годзе яно падтрымала 20 стартапаў, якія здзейснілі новаспечаныя экаактывісты.

Паловай праектаў займалася каманда выпускнікоў Школы экалагічнага актывіста, другой — пераможцы сумеснага конкурсу, які праводзілі таварыства «Зялёная сетка» і Форум SYD.

Для некага з удзельнікаў гэта сапраўды быў эксперымент: упершыню паспрабаваць самім змяніць свой асяродак да лепшага.

«Яны паказалі, што за невялікі прамежак часу і з вельмі абмежаванымі рэсурсамі можна зрабіць вялікія змены», — сказаў на адкрыцці сустрэчы Яраслаў Бекіш, каардынатар таварыства «Зялёная сетка».

Напрыклад, хлопцы з Салігорску разам з некалькімі сярэднімі спецыяльнымі навучальнымі ўстановамі зрабілі чарцяжы, па ім зварылі і ўсталявалі велапаркоўкі. Бюджэт стартапа — 100 долараў.

У межах праекта ШЭА для адной з вуліц Мінска раздрукавалі інструкцыю для жыхароў па сартыроўцы смецця і павесілі на кантэйнеры.

А яшчэ атрымалася сабраць шмат смецця ля славутасцяў, правёўшы сумесны конкурс-спаборніцтва з блогам вандроўнікаў «Глобус Беларусі». Пераможцу падарылі фотаапарат. Дарэчы, колькасць сабранага смецця мераецца тонамі.

Больш фота глядзіце ў фотагалерэі

Автор:
Фотограф:
Ганна Валынец
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость