16.12.2019 / 14:12

Неад'емным атрыбутам і натуральным упрыгожваннем навагодніх святаў з'яўляецца ялінка. Хараство лясной прыгажуні разам з водарам мандарынаў ствараюць той самы святочны настрой. Сёння традыцыя ўпрыгожваць жывое дрэва вяртаецца ў нашыя дамы.

З гэтай нагоды Зялёны партал вырашыў даведацца як вырошчваюцца елкі беларускімі лясгасамі, якія з іх сустракаюць Новы год разам з намі і чаму самавольная высечка можа сапсаваць святочны настрой.

З 2015 года ў структуры Уздзенскага лясгаса працуе пітомнік, дзе вырошчваюць лесапасадачны матэрыял для аднаўлення ляснога фонду, а таксама сыравіну для навагодніх распродажаў.

Па словах Жанны Собаль, інжынера па лесааднаўленні Уздзенскага лясгасу, для рэалізацыі насельніцтву вырошчваюцц лісцяныя і хваёвыя культуры — туі, ядловец, дэкаратыўныя і прыгожа квітучыя кусты, а таксама навагоднія елкі.

Некалькі год лясгас практыкуе рэалізацыю дрэваў у кадках да зімовых святаў. Вядома, на пачатку вялікага ажыятажу прапанова не мела. Паступова ідэя сустрэла цікаўнасць людзей і  яны пачалі аддаваць перавагу жывым дрэвам, якія вясной можна высадзіць на ўчастку ці ў двары. Галоўнае пасля святаў выставіць елку ў прахалоднае месца, каб дрэва не пайшло ў рост, будучы падманутым цёплымі ўмовамі.

З набліжэнем святаў узнікае рызыка павелічэння выпадкаў самастойнай незаконнай высечкі. Ляснікі нагадваюць, што ў гэты перыяд яны асабліва пільна сочаць за лясным фондам, праводзяць спецыяльныя рэйды і выяўляюць парушальнікаў праз фоталавушкі.

Як зазначае Зміцер Віяленцій, інжынер па ахове леса Уздзенскага лясгасу, за высечку навагодніх дрэваў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу, сума якога залежыць ад функцыянальнага прызначэння леса, з тэрыторыі якога было вынята дрэва. За нанясенне ж шкоды тэхнічным сродкам кантролю пагражае крымінальная адказнасць.

Перад святочныя кірмашы разгарнуць сваю дзейнасць з 20 снежня і скончаць працу напярэдадні Новага года, 31 снежня. Кошты на ялінкі не мусяць адрознівацца ад мінулагодніх.

Кошты на навагоднія елкі:
Елка да 1 метра = 10 беларускіх рублёў

Елка ад 1 да 2 метраў = 12 беларускіх рублёў
Елка ад 2 да 3 метраў = 17 беларускіх рублёў
Елка ад 3 да 4 метраў = 30 беларускіх рублёў

У гэтым жа годзе вырашыць пытанне ўтылізацыі дрэваў узялася кампанія Remondis. Раней навагоднія хваёвыя ад насельніцтва прымаў заапарк для корму жывёл. Аднак ад такой практыкі было вырашана адмовицца праз небяспеку паядання гадаванцамі рэшткаў елачных упрыгожванняў.

Таму ў канцы студзеня ў дварах сталіцы павінны з'явіцца спецыялізаваныя пляцоўкі, на якіх трэба будзе пакідаць ялінкі. У далешым іх перапрацуюць на паліва і кампост.

Автор:
Фотограф:
Аляксандр Лібертад
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость