Тэмпература паветра ў свеце ўжо паднялася на 1,1 градуса Цэльсія ў параўнанні з даіндустрыяльным узроўнем, што стала следствам больш чым стагоддзя спальвання выкапнёвага паліва, а таксама нераўнамернага і няўстойлівага выкарыстання энергіі. Гэта прывяло да больш частых і інтэнсіўных экстрэмальных пагодных зʼяў, якія выклікалі ўсё больш небяспечнае ўздзеянне на прыроду і людзей ва ўсіх рэгіёнах свету.
Са зменамі клімату ўзрастае харчовая і водная небяспека. Да таго ж такія рызыкі спалучаюцца з іншымі неспрыяльнымі падзеямі, такімі як пандэміі або канфлікты, і кіраваць імі становіцца яшчэ цяжэй.
Вядучыя навуковыя эксперты ААН апублікавалі галоўную справаздачу аб змяненні клімату «Змена клімату 2023: Абагульняючы даклад». Падсумоўваючая справаздача, прысвечаная таму, як супрацьстаяць стратам і шкодзе, асабліва ва ўразлівых краінах.
“Уключэнне эфектыўных і справядлівых кліматычных мер не толькі паменшыць страты і шкоду для прыроды і людзей, гэта таксама прынясе больш шырокія перавагі, – кажа старшыня IPCC Хусунг Лі. – Гэты даклад падкрэслівае неабходнасць прыняцця больш амбітных дзеянняў і паказвае, што калі мы будзем дзейнічаць цяпер, мы ўсё яшчэ зможам забяспечыць прымальную для жыцця ўстойлівую будучыню для ўсіх”.
Пра які ж менавіта дзеянні ідзе гаворка?
Аўтары дакладу падкрэсліваюць, што выбар, зроблены ў бліжэйшыя некалькі гадоў, будзе адыгрываць вырашальную ролю ў вызначэнні нашай будучыні і будучыні наступных пакаленняў. Паскораныя дзеянні па адаптацыі да змены клімату вельмі важныя для ліквідацыі разрыву паміж той адаптацыяй, што існуе, і тым, што неабходна дасягнуць.
Прыняццё правільных рашэнняў зараз можа прывесці да трансфармацыйнай змены, неабходнай для ўстойлівага, справядлівага свету.
Каб не даць тэмпературы падняцца вышэй за 1,5 градусы па Цэльсію, у гэтым дзесяцігоддзі ва ўсіх сектарах спатрэбіцца глыбокае, хуткае і ўстойлівае скарачэнне выкідаў парніковых газаў. Выкіды павінны знізіцца зараз і скараціцца амаль удвая да 2030 г., тады гэтая мэта будзе мець шанец быць дасягнутай.
Развіццё павінна быць кліматычна ўстойлівым. Гэта прадугледжвае інтэграцыю мераў па адаптацыі да змянення клімату з дзеяннямі па скарачэнні або пазбяганні выкідаў парніковых газаў спосабамі, якія забяспечваюць больш шырокія перавагі.
Напрыклад: доступ да чыстай энергіі і тэхналогій паляпшае здароўе, асабліва жанчын і дзяцей; нізкавугляродная электрыфікацыя, хадзьба, язда на ровары і карыстанне грамадскім транспартам замест асабістага паляпшаюць якасць паветра, здароўе, магчымасці працаўладкавання і забяспечваюць справядлівасць.
Эканамічныя выгоды для здароўя людзей толькі ад паляпшэння якасці паветра будуць прыкладна такімі жа ці, магчыма, нават большымі, чым выдаткі на скарачэнне або пазбяганне выкідаў.
Для хуткага скарачэння выкідаў парніковых газаў, калі ўстраніць існуючыя бар’еры, цалкам дастаткова сусветнага капіталу.
Ключавую ролю тут могуць адыграць урады праз дзяржаўнае фінансаванне і выразныя сігналы інвестарам. Інвестары, цэнтральныя банкі і фінансавыя рэгулятары таксама могуць адыграць сваю ролю.
Існуюць правераныя палітычныя меры, якія могуць спрацаваць для дасягнення значнага скарачэння выкідаў і кліматычнай устойлівасці, калі яны будуць пашырацца. Палітычная прыхільнасць, скаардынаваная палітыка, міжнароднае супрацоўніцтва, кіраванне экасістэмамі і інклюзіўнае кіраванне – усё гэта важна для эфектыўных і справядлівых кліматычных дзеянняў.
Клімат, экасістэмы і грамадства ўзаемазвязаныя. Эфектыўнае і справядлівае захаванне прыблізна 30-50 % сушы, прэснай вады і акіяна Зямлі дапаможа забяспечыць здаровую планету. Змены ў харчовым сектары, электраэнергетыцы, транспарце, прамысловасці, будаўніцтве і землекарыстанні могуць паменшыць выкіды парніковых газаў.
У той жа час вышэйзгаданныя меры дапамогуць людзям весці жыццё з нізкім утрыманнем вугляроду, што таксама палепшыць здароўе і дабрабыт.
Лепшае разуменне наступстваў празмернага спажывання можа дапамагчы людзям зрабіць больш абгрунтаваны выбар, упэўненыя аўтары дакладу.
“Кліматычная справядлівасць мае вырашальнае значэнне, таму што тыя, хто ўнёс найменшы ўклад у змяненне клімату, закранутыя найбольш”, – гаворыць Адіці Мукерджы, адна з 93 аўтараў дакладу.
“Трансфармацыйныя змены маюць больш шанцаў на поспех там, дзе ёсць давер, дзе ўсе працуюць разам, каб паменшыць рызыку, і дзе выгады і цяжкасці размяркоўваюцца справядліва, – адзначае Хусунг Лі. –
Мы жывем у разнастайным свеце, у якім кожны мае розныя абавязкі і розныя магчымасці прынесці змены. Некаторыя могуць зрабіць многае, а іншым спатрэбіцца падтрымка, каб кіраваць гэтымі зменамі”.