Спраўляць сітуацыю мы звыкла кідаемся да сінтэтычных касметычных сродкаў, не задумваючыся, што касметыка можа быць натуральнай прыроднай і зробленай сваімі рукамі. Зялёны партал наведаў майстар-клас па прыгатаванні натуральных касметычных сродкаў і распавядае, як захаваць прыродную прыгажосць з дапамогай зёлак і адвараў.
Сёння вытворцы касметычных сродкаў "навязваюць" нам стандарты прыгажосці праз прывабную і яркую карцінку з рэкламных ролікаў і білбордаў. І сапраўды, гледзячы на прывабную мадэль з ідэальнай скурай і шыкоўнымі валасамі, хочацца верыць, што дзякуючы крэму вы таксама будзеце мець здаровы выгляд, а звычайная памада надасць вуснам пухлыя формы, зрабіўшы вас паспяховай, заўважнай, жаданай. А самыя тонкія валасы набудуць неверагодны аб'ём праз выкарыстанне пэўнага шампуню. Вялікую падтрымку "модзе" на штучную, касметычную прыгажосць аказвае масмаркет, на паліцах якога вы знойдзеце багаты выбар разнастайнай прадукцыі ці тыя ж салоны прыгажосці, што амаль з кожнай шыльды "крычаць" пра свае паслугі.
І ўсё ж нават пры ўмове, што прывабнасць і дагледжанасць застаюцца ключавымі крытэрамі ацэнкі чалавека грамадствам, не варта адразу паддавацца на ўлоўкі індустрыі прыгажосці. Шматлікія сродкі па догляду сёння можна зрабіць сваімі рукамі, з улікам асаблівасцяў вашай знешнасці і патрабаванняў вашага тыпу скуры. · «Делать домашнюю косметику – не сложнее, чем варить суп»
Вольга Дзюбан, працуючы на кафедры батанікі біялагічнага факультэту БДУ, ужо не першы год робіць касметычныя сродкі для сябе сама. З удзельніцамі тэматычнага семінара "Паход у народ" яна падзялілася простымі рэцэптамі сродкаў з натуральных кампанентаў, што пры вялікім жаданні можна зрабіць дома маючы крыху вольнага часу.
Перавагі прыродных касметычных сродкаў у тым, што яны не маюць жорсткіх кансервантаў, якімі звычайна напічканая індустрыяльная касметыка, дзякуючы чаму яна мае дастаткова вялікі тэрмін годнасці. Вядома, у нейкім сэнсе гэта з'яўляецца станоўчым бокам, бо натуральная касметыка хутка псуецца і патрабуе асаблівых умоваў захавання і перасцярогі. Аднак у той жа час, кансерванты ўплываюць і на стан нашай скуры.
Рэцэпты прыроднай касметыкі мяркуюць выкарыстанне такіх кампанентаў, як адвары траў, травяныя парашкі, стэрыльныя гідралаты, гліна, цвёрдыя і вадкія раслінныя маслы, эфірнае масла, прыправы, воск і іншых. Усё гэта можна набыць у спецыялізаваных крамах. І як зазаначае Вольга, тое ж эфірнае масла, калі яно якаснае і добрае, каштуе не танна, але гэта таго варта. Аднак некаторыя кампаненты, напрыклад раслінныя гідралаты, можна зрабіць самому ў хатніх умовах.
Гідралат — прыродны тонік для скуры, які здабываюць пры дапамозе паравой ці воднай дысталяцыі часткаў раслін: лістоў, кветак, каранёў. Прычым сыравіна для гідралатаў можа быць як у свежым выглядзе, так і ў сухім.
Для ўдзельніц семінара Вольга прапанавала зрабіць самастойна гідралат з сухіх лістоў падарожніка з дапамогай гідрадысталяцыі. Дзеля гэтага спатрэбілася невялікая рондля з металічнай крышкай, што мела конусападобную форму, з якой дзяўчына загадзя скруціла пластыкавую ручку, але пакінула штырок, на які яна мацавалася. У якасці сасуда для збора чароўнай і водарнай вадкасці падышла невялікая фарфоравая філіжанка.
Працэс прыгатавання:
1. Рондлю з чыстай, у нашым выпадку калодзежнай, вадой неабходна паставіць на цёплы дыск пліты;
2. Засыпаць ў ваду сухія лісты падарожніка са жменю-паўтары;
3. Асцярожна ў цэнтр рондлі ставяць філіжанку, прычым вада не павінна пералівацца за яе краі;
4. Накрыць рондлю неабходна перавернутай крышкай так, каб штырок знаходзіўся непасрэдна над філіжанкай. Па ім з-за у сасут і павінны сцякаць гідралат. Пры гэтым трэба, каб крышка шчыльна прылягала да краёў рондлі і не было шчылін, такім чынам пара не будзе выходзіць дарэмна.
5. Тэмпература пліты не павінна быць высокай, каб вада ў рондлі не кіпела.
Па словах Вольгі, за нейкіх трыццаць хвілін збіраецца цэлы сасуд гідралату першай чаргі. Затым працэс можна зноў паўтараюць. Наступная порцыя няхай і будзе меншая па канцэнтрацыі, але у водарнай травяной вадкасці будуць утрымлівацца тыя ж карысныя элементы.
У далейшым гатовы гідралат падарожніка ўдзельніцы прымянілі для стварэння сродку для зняцця макіяжа.
Рэцэпт прыроднага дэмакіяжа ад Вольгі:
У састаў сродку на 100 мл ўвайшлі олівем (3%), водная аснова (97%), вітамін Е (10 кропляў) і вадкае масла (½ чайнай лыжкі).
Олівем — натуральны раслінны эмульгатар, які выкарыстоўваецца для загушчэння касметычных сродкаў, у тым ліку крэмаў для твару, масак для валос і эмульсій.
Спосаб прыгатавання:
1. Водную фазу, якая складаецца з чыстай вады і гідралату падарожніка, неабходна змяшаць олівем. Дарэчы, водная фаза можа цалкам асноўвацца на гідралаце;
2. Затым да аднароднай масы растапліваем олівем у воднай ладзні, пастаянна перамешваючы;
3. Памешваючы даем астыць;
4. Дадаем вітамін Е і масла. У залежнасці ад жадання і магчымасцяў можна выкарыстоўваць аліўкаевае масла, але халоднага водціску, абліпіхавае ці любое іншае, што больш пасуе вам.
Захоўваць гатовы сродак лепш у шкляной бутэлечцы з вузкім горлам.
Для гідралату ёсць і больш "простыя" паўсядзённыя спосабы прымянення. Напрыклад, ім можна праціраць скуру замест тоніка ці выкарыстоўваць напрацягу дня ў якасці спрэя, альбо замарозіць у лядоўні і выкарыстоўваць ледзяныя кубікі пасля кожнага мыцця твару.
Вядома, што для розных тыпаў скуры патрабуюцца і розныя расліны для стварэння гідралату.
Для сухой і адчувальнай добра падыйдуць: ружа, чыстацел, васілёк, календула, лаванда, ліпа, рамонак, хмель, шыпшына, рабіна, фенхель. Гідралаты з гэтых раслін глыбока ўвільгатняюць, выраўніваюць колер твару.
Нармальная скура "палюбіць" мелісу, крапіву, лаванду, лапух, мяту, сасну, чабор, пятрушку, язмін. Для тлустай лепей выбраць імбір, піхта, чайнае дрэва, грэйпфрут, мандарын, каліна, буд, лімон, падарожнік, чыстацел, размарын, карыяндр, гідралаты з якіх звужаюць поры і аказваюць супрацьраздражняльнае дзеянне, ачышчаюць і танізуюць. Камбінаваную скуру можна апрацоўваць гідралатамі з вербены, палыну, шалфея, крапівы, лапуха, чайнага дрэва, хлелю, падарожніка, сасны і хвошчу.
Да ўсяго гідралатамі можна апаласківаць валасы. І пры жаданні дасягнуць таго ці іншага эфекту можна падабраць сыравіну. Так, для умацавання і ўзмацнення росту, а таксама надання бляску аддайце перавагу крапіве, дубу, акацыі, грэйпфруту, лавандзе, лімону, мандарыну, пертушцы, хмелю, ліпе, лапуху, палыну, сасне. У барацьбе з перхаццю дапаможа чайнае дрэва, лаванда, бяроза, імбір, крапіва, лімон, лапух, мандарын, апельсін, рабіна, чабор, сасна.
Яшчэ адзін сродак для паўсядзённага дагляду за скурай твару, які прапанавала зрабіць удзельніцам Вольга, — сродак для мыцця з гліны. У яго састаў уваходзяць усяго чатыры кампаненты: касметычная гліна, вадкае масла, сок ліста алоэ і вітамін Е. Усё гэта трэба замяшаць разам у фарфоравай ці шкляной пасудзіне да аднароднай масы. Сродак не павінны атрымацца занадта густым ці вадкім, не мусіць быць тлустым. Захоўваць яго лепш пры пакаёвай тэмпературы, 3-4 месяцы.
Пры гэтым асноўны кампанент — гліну таксама можна падабраць пад свой тып скуры. Для тлустай і плаблемнай падыдуць белая ці чорная гліна, адчувальную і тонку скуру лепш мыць чырвонай. Для сухой ці нармальнай скуры пасуе ружовая, сумясь белай і чырвонай гліны. Для камбінаванай, бадай, найбольшы выбар: зялёная, блакітная і белая гліна. Сталая скура добра ўспрыме шэрую гліну.
Таму, калі для вас вельмі важны знешні выгляд і стан вашай скуры, не кідайцеся адразу да разрэкламаваных і папулярных карпарацый, карыстайцеся тым, чым адарыла нас прырода.