Бурак — выдатная крыніца вітамінаў групы В, вітаміну С, ёду, жалеза, фосфару, кальцыю і іншых важных для арганізма рэчываў. Акрамя гэтага, чырвоны карняплод выкарыстоўваецца ў якасці агульнаўмацавальнага прадукту, паляпшаючага страваванне і абмен рэчывамі, а таксама папярэджваючага з'яўленне і рост злаякасных пухлін.
Для катлетак нам спатрэбяцца:
- 1 сярэдні бурачок;
- 2 зубчыкі часнаку;
- паўшклянкі сачавіцы;
- паўшклянкі аўсянай крупы;
- соль;
- перац (молаты).
Адварваем бурачок і сачавіцу паасобку. Выкладваем бурак на талерку і даем лішняй вадзе сцекчы, а заадно і астыць. З сачавіцы зліваем ваду. Гатовы бурак чысцім і націраем на буйную тарку, а сачавіцу кухонным камбайнам узбіваем у пюрэ, можна неаднароднае. Чысцім зубчыкі часнаку, расціскаем і дадаем да сачавіцы, яшчэ раз узбіваем. Затым змешваем усе інгрыдыенты, солім і перчым па смаку. Каб у нас атрымаўся «фарш», нацёрты бурак і пюрэ з сачавіцы ператвараем блэндэрам у аднародную масу, у якую высыпаем паўшклянкі аўсянай крупы. Добра перамешваем і даем пастаяць да 10 хвілін, каб аўсянка крыху набрыняла.
Пасля лепім з «фаршу» невялікія катлеткі, якія абсмажваем на добраразагрэтай патэльні з алеем.
У якасці гарніру да катлетак выдатна будзе падаць рассыпны адвараны рыс. За соўс сойдзе моцная гарчыца, лепш самаробная, разведзеная крыху посным маянэзам, ці любая кісла-салодкая запраўка.
Смачна есці!
ГАТУЙЦЕ ТАКСАМА: крэм-суп харчо з гароднінай