22.04.2026 / 11:04

Актыўная пазіцыя жыхароў паўплывала на рашэнне ўладаў: праект накіравалі на дапрацоўку. 

У мікрараёне «Усход» планавалі ўзвесці 37 адзінаццаціпавярховых шматкватэрных дамоў. Пад забудову траплялі зялёныя зоны і пляцоўкі для выгулу сабак. Адлегласць паміж будынкамі магла скараціцца да менш як 30 метраў.

Будаўніцтва меркавалася ў межах вуліц Савецкай Канстытуцыі, Крывашэіна, Маладагвардзейскай, Партызанскага праспекта, Арлоўскай, Гаўрылава і Гродзенскай.?

Грамадскі актывіст Ігар Маслоўскі, які займаецца гарадскімі праблемамі Берасця, назваў праект горадабудаўнічай памылкай. Паводле яго, гаворка ішла пра занадта шчыльную забудову без базавай экалагічнай інфраструктуры.

«37 панэльных 11-павярховых дамоў –  і ніводнай нават невялікай зялёнай зоны. Гэта стварае эфект “цеплавога вострава”: бетон і асфальт назапашваюць цяпло, і тэмпература ў такіх кварталах можа быць на 3–5 градусаў вышэйшая. Узнікаюць праблемы з асвятленнем – дамы будуць закрываць сонца. Дадаецца транспартная нагрузка: больш машын –  больш выкідаў, якія застаюцца ў дварах і кватэрах», –  кажа ён.

Акрамя таго, праект прадугледжваў скарачэнне зялёных тэрыторый, месцаў для выгулу сабак і пагаршэнне якасці гарадской прасторы.

 

У берасцейцаў было два тыдні

Жыхары Берасця спынілі праект шчыльнай забудовы ў мікрараёне «Усход».
Жыхары Берасця спынілі праект шчыльнай забудовы ў мікрараёне «Усход».

На працягу гэтага часу жыхары масава накіроўвалі свае заўвагі і прапановы. У выніку, як адзначаецца ў афіцыйным адказе, гарадскія ўлады ўлічылі канструктыўныя заўвагі грамадзян і вырашылі накіраваць канцэпцыю на сур’ёзную дапрацоўку.

Быў прапанаваны кампрамісны варыянт: значна меншая колькасць дамоў пры абавязковым захаванні і стварэнні зялёных зон.

Улады заяўляюць, што ў новым праекце скароціцца колькасць дамоў, пашырацца зялёныя зоны і скверы, палепшыцца добраўпарадкаванне двароў,  з’явяцца паркоўкі,  будуць створаны пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость