У Менску зносяць Лошыцу-5 – раён з садамі, які жыхары спрабавалі адстаяць 11 гадоў
У Менску працягваецца знос прыватнай забудовы ў Лошыцы-5. Разам з дамамі знікаюць старыя сады з яблынямі, магноліямі і іншымі пладовымі дрэвамі, якія раслі тут дзесяцігоддзямі. Мясцовыя жыхары больш за дзесяць гадоў спрабавалі абараніць раён, але забудову ўсё ж вырашылі знесці.