Як выявілася, Рамановіч — гэта той самы праваслаўны мецэнат, які будаваў царкву на беразе возера Балдук. Гэта тэрыторыя нацыянальнага парку «Нарачанскі» і гідралагічнага заказніка «Швакшты», дзе будаўніцтва забаронена. Праціўнікі будаўніцтва бачылі ў будаўніцтве нахабную спробу пашырыць тэрыторыю — побач знаходзілася лецішча Рамановіча.
Ідэя выклікала пратэст мясцовых жыхароў — у найбліжэйшай вёсцы жывуць адны каталікі —і прадстаўнікоў грамадскасці.
Пабудова храма і летніка вакол яго разбурала запаведнасць унікальных мясцін.
Электронную петыцыю з патрабаваннем спыніць будаўніцтва храма падпісалі больш за 16 тысяч чалавек. Тым не менш, суд стаў на бок Рамановіча, і будоўля пачалася.
ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:
-
Незаконная стройка на озере Болдук: бизнесмен возводит второй этаж православной церкви
-
Суд отказал экологам в проведении общественного обсуждения строительства церкви на Болдуке
-
Защитники озера Болдук от строительства церкви: «В этой истории не одно нарушение закона»
-
Строительство православной церкви — экологическая катастрофа для озера Болдук