Мерапрыемства, якія пройдуць з 19 па 26 красавіка, будуць прысвечаныя таму, каб распавесці пра тое, што адбылося падчас аварыі і пасля яе, пра людзей і тэрыторыі, якія закранула гэта трагедыя, а таксама паказаць, наколькі могуць быць небяспечны ядзерныя тэхналогіі.
Літва
25 красавіка – а 17:30 у Вільнюсе, у холе Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта, адбудзецца адкрыццё выставы калажоў, створаных студэнтамі і студэнткамі ЕГУ ў рамках Чарнобыльскага тыдня. Уваход на выставу вольны.
25 красавіка – а 18:00 у Вільнюсе тэатральная заля ЕГУ чакае ўсіх на перформанс, які падрыхтавалі студэнты і студэнткі ЕГУ, а таксама на дыскусію з удзелам сузаснавальніцы «Экадома» Ірыны Сухій. Уваход вольны, але колькасць месцаў абмежавана камернымі памерамі залі.
26 красавіка – «Чарнобыльскі Шлях» пройдзе ў Вільнюсе. Месца правядзення: Лукішская плошча, 18:00. Шэсце да Амбасады РФ.
Польшча
26 Красавіка – у Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі, ul. Foksal, 11, адбудзецца дыскусія на тэму «Расійская ядзерная экспансія ў цені Чарнобыля – новыя выклікі для Еўропы». Час правядзення: 16:00 – 17:30. У дыскусіі прымуць удзел:
- Лідэр руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык з тэмай: «Як узрастала расійская ядзерная пагроза Еўропе: вяртанне ядзернай зброі ў Беларусь на фоне Чарнобыля і Астраўца».
- Спецыяліст па ўстойлівай энергетыцы і экалогіі Таццяна Новікава (онлайн): «Атамны траянскі конь для Еўропы: пра новыя рызыкі Астравецкай АЭС і не толькі».
- Эксперт па ядзерным тэхналогіям і бяспецы Эдвін Лайман (Edwin Lyman) (онлайн), ЗША: «Сучасны погляд на атамныя тэхналогіі, бяспека і ўстойлівасць».
26 красавіка – «Чарнобыльскі Шлях» пройдзе ў Варшаве. Месца правядзення: Помнік Каперніку, 18:00.
Латвія
22 красавіка – у Юрмале пройдзе прагляд рэпартажа Антона Птушкіна «Чарнобыль сёння: турызм, радыяцыя, людзі». Гэтае відэа пакажа, як Чарнобыль змяніўся за апошнія гады, як ён стаў месцам прыцягнення турыстаў, як радыяцыя да гэтага часу ўплывае на жыцці людзей.
Месца правядзення: Латвія, Jūrmala, Zigfrīda Meierovica prospekts 3, (чыгуначная станцыя «Дубулты»). Пачатак а 14:00.
Уваход вольны.
Грузія
26 красавіка – у Батумі адбудзецца кінапрагляд серыялу «Чарнобыль» на беларускай мове. У цэнтры ўвагі – экранізаваныя апавяданні ўдзельнікаў падзей, якія выжылі пасля выбуху на найбуйнейшай атамнай электрастанцыі краіны, і людзей, якія займалі кіруючыя пасады.
Месца правядзення: Батумі, Метакса, 4, прастора аКсяродак, а 20.00.
26 красавіка - сумесная беларуска-украінская акцыя “Чарнобыльскі Шлях -2023” пройдзе ў Батумі.
Месца правядзення: пл. Еўропы, 18.00.
26 красавіка - “Чарнобыльскі Шлях” пройдзе ў Тбілісі. Месца правядзення: помнік Шота Руставелі, 19.00.
27 красавіка - у Батумі адбудзецца навукова-папулярная сустрэча “Радыяцыя вачыма фізікаў і біёлагаў”. Даведаецеся пра тыпы АЭС, пераўтварэннні энэргіі, што такое радыеактыўнасць, як абараняцца. Месца правядзення: аКсяродак, Метакса, 4, пачатак а 20.00. Рэгістрацыя праз форму па спасылцы. Comment end
Германія
26 красавіка – «Чарнобыльскі Шлях» пройдзе ў Берліне. Месца правядзення: Mühlenstraße 70-71, 17:45 – 20:00
Канада
26 красавіка – «Чарнобыльскі Шлях» пройдзе ў Таронта. Беларусы і беларускі Канады адзначаюць, што перадача Пуціным ядзернай зброі Беларусі непакоіць іх і прымушае думаць аб рэгіянальнай стабільнасці і глабальнай бяспецы. Далучайцеся да мірнай акцыі пратэсту і хвіліны маўчання, каб ушанаваць памяць ахвяраў Чарнобыля і прыцягнуць увагу да небяспек ядзернай зброі.
Месца правядзення: Генеральнае консульства Расійскай Федэрацыі, 60 St Clair Ave E, 18:30.
Анлайн-мерапрыемствы
24 красавіка – ГА «Экадом» прадставіць мабільны дадатак народнага маніторынгу забруджаных у выніку аварыі на ЧАЭС тэрыторый – «Перадоз». Даведаецеся, дзе яго спампаваць, як ім карыстацца, і якую цікавую і карысную інфармацыю можна з яго дапамогай дазнацца.
25 красавіка – пройдзе онлайн-дыскусія па тэме «Як пісаць пра ядзернае лобі і праблемы альтэрнатыўных крыніц энергіі ва ўмовах вайны і палітычнага тэрору?» Сваім досведам таго, як медыя пішуць аб праблемах энергетыкі ў рэгіёне, дзе знаходзяць экспертаў і герояў, і як дапамагаюць папулярызаваць тэму развіцця альтэрнатыўных крыніц энергіі, падзеляцца журналісткі заблакаванага ў Беларусі Зялёнага партала – Таццяна Гендэль і Ганна Валынец.
Час: 17:00 (Варшава, Берлін), 18:00 (Мінск, Вільня, Кіеў), 19:00 (Тбілісі) Працягласць сустрэчы: 1 гадзіна. Рэгістрацыя да 23:00 24 красавіка па спасылцы.
Увесь месяц – увесь красавік «Экадом» ладзіць інфакампанію ў TikTok @ecohome.ngo. Зазірай туды ўжо зараз, стаў падабайкі, каментуй відэа і падпісвайся, каб не прапусціць наступныя ролікі.