27.04.2023 / 10:04

Беларусы Вільні адзначылі 37-ю гадавіну Чарнобыльскай трагедыі. Сёлета акцыя прайшла пад лозунгам «НЕ ядзернай зброі ў Беларусі».

Фота - Зялёны партал
Фота - Зялёны партал

Сотні беларусаў сабраліся на мітынг на Лукішскай Плошчы. Падтрымаць «Чарнобыльскі шлях» прыйшлі і афіцыйныя асобы Літвы, а таксама прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары.

Людзі разгарнулі вялізныя сцягі Беларусі, Літвы і Украіны, а таксама разнастайныя плакаты з галоўным пасылам: «НЕ ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі».

Фота - Зялёны партал
Фота - Зялёны партал

Удзельнікі акцыі хвілінай маўчання ўшанавалі тых, хто загінуў падчас Чарнобыльскай аварыі, а таксама падчас ліквідацыі яе наступстваў.

Падчас мітынгу выступілі Святлана Ціханоўская, прадстаўнікі беларускіх палітычных рухаў і грамадскіх арганізацый, літоўскія палітыкі і грамадскія дзеячы, прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары.

Фота - Зялёны партал
Фота - Зялёны партал

Пасля мітынгу на Лукішскай плошчы ўдзельнікі прайшлі маршам да расійскай амбасады, дзе была прынятая рэзалюцыя «Чарнобыльскага шляху». Яе асноўны пасыл – каб міжнародная грамадскасць адпаведна жорстка адказвала на ядзерныя пагрозы і выклікі калектыўнай бяспецы, у тым ліку па размяшчэнні Расіяй ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі.

Фота - Зялёны партал
Фота - Зялёны партал

Таксама аўтары рэзалюцыі заклікалі прыпыніць фінансаваць і тэхналагічна падтрымліваць ядзерную экспансію Расеі, уключаючы забарону на пастаўкі тэхналогій, што прымяняюцца ў атамнай прамысловасці і для вытворчасці ядзернай зброі, а таксама адмовіцца ад закупак расійскіх атамных тэхналогій і матэрыялаў. А на змену гэтым тэхналогіям павінны паўсюдна прыйсці экалагічна бяспечныя аднаўляльныя крыніцы энергіі.  

Фота - Зялёны партал
Фота - Зялёны партал

«Менавіта пра будучыню, пра адказнасць перад наступнымі пакаленнямі павінны думаць усе, хто мае дачыненне да рашэнняў па атамнай энергіі – як мірнай, так і ваеннай, – падкрэсліла  сябра праўлення ліквідаванага ўладамі «Экадома», актывістка Беларускай антыядзернай кампаніі Ірына Сухій. – Мы, найстарэйшая экалагічная арганізацыя Беларусі “Экадом”, добра ведаем, што радыеактыўны след аварыі на АЭС і ядзерных выбухаў цягнецца на сотні і тысячы гадоў у будучым. І нават калі атамная станцыя прапрацавала без аварый увесь тэрмін, яна становіцца вялікім клопатам на сотні гадоў і асабліва непад’ёмнай ношай для нашай краіны, якая развіваецца.

Фота - Зялёны партал
Фота - Зялёны партал

Акрамя таго, у руках дыктатараў атамная станцыя можа стаць патэнцыяльнай ядзернай зброяй, а планы па размяшчэнні ў Беларусі расійскай тактычнай ядзернай зброі – верх безадказнасці.

Гэта рашэнне не прынясе беларусам нічога, апроч новай небяспекі і яшчэ большай залежнасці ад Расіі. Таму ў гадавіну Чарнобыльскай катастрофы мы, прадстаўніцы і прадстаўнікі грамадскай супольнасці Беларусі, Літвы, Украіны, цвёрда кажам: не ядзерным пагрозам, не АЭС, не ядзернай зброі!»

 

Фота - Зялёны партал
Фота - Зялёны партал

Фота - Зялёны партал
Фота - Зялёны партал

Фота - Зялёны партал
Фота - Зялёны партал

Фота - Зялёны партал
Фота - Зялёны партал

Фота - Зялёны партал
Фота - Зялёны партал

Фота - Зялёны партал
Фота - Зялёны партал

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость