24.03.2015 / 08:03

Пра ровары, «Гадзіну Зямлі» і прыгажосць у свеце разважае Сяргей Башлыкевіч, ён жа Leibonik, вядомы сваёй барадой і музыкай.

«Сімвалічная акцыя, пра якую даведаўся год з пяць таму, — так Сяргей распавядае пра «Гадзіну Зямлі». — Памятую, што мяне ўразіла тады колькасць людзей, якія ўдзельнічаюць, і іх сінхроннасць. Практычнага сэнсу, кажуць, не вельмі шмат. Але галоўнае — гэта заклік задумацца.

Асабіста сябе не лічу вельмі экалагічна адукаваным, у гэтым сэнсе я сярэднестатыстычны беларус. Ну, езджу на ровары летам… Але гэта не ад таго, што я думаю пра прыроду, а з маіх асабістых захапленняў. Менавіта тое, што гэта карысна для прыроды і сусвету, і дадае радасці майму катанню».

Яшчэ Leibonik намагаецца не выкідаць з рэчаў тое, што яшчэ можна выкарыстаць, надае ўвагу таму, каб ствараць як мага менш смецця, і заклікае ўсіх прыняць удзел у «Гадзіне Зямлі»:

«Гэта годна, гэта прыгожа і не патрабуе вялікіх намаганняў, але паказвае прыналежнасць усіх да аднаго вялікага чалавецтва!»

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость