Сажайте деревья, а не журналистов

Убачыць радыяцыю сваімі вачыма і не толькі. У Мінску праходзіць "Чарнобыльскі тыдзень"

23 красавіка ў Культ.цэнтры Корпус адбылося адкрыццё чацвёртага "Чарнобыльскага тыдня" — традыцыйнага шэрагу культурніцкіх і лекцыйных мерапрыемстваў, што папярэднічаюць дню памяці аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Арганізатарамі ўсіх івэнтаў выступаюць грамадскае аб'яднанне "Экадом", Беларуская партыя "Зялёныя" і Беларуская антыядзерная кампанія.

24.04.2019 Грамадства Аўтар: Хрысціна Чарняўская Фота: Таццяна Новікава; Відэа: Аляксандра Нест

"Упершыню «Чарнобыльскі тыдзень» мы праводзілі на 30-годдзе Чарнобыля. І бадай яна была самай моцнай. У нас праходзілі выствы, адбываўся паказ тэматычнага спектакля «Крылаў халопа», форум. Чаму мы вырашылі рабіць Тыдзень? Бо разавая падзея, як Чарнобыльскі шлях, што раз на год падымае гэту тэму, а пасля яна зноў сыходзіць у пясок… Мы вырашылі падняць розныя аспекты гэтай праблемы і рознымі спосабамі", — кажа Ірына Сухій, сяброўка рады грамадскага аб'яднання "Экадом".

Сённяшняе маладое пакаленне беларусаў схіляецца да думкі, што наступствы аварыі на АЭС ужо скончыліся. Паўплывала на рашэнне і будаўніцтва Беларускай атамнай станцыі, недастатковае асвятленне праблем забруджаных тэрыторый у медыя, адсутнасць сур'ёзных медыцынскіх даследаванняў па ўплыву на здароўе людзей.

Усе гэтыя пытанні немагчыма раскрыць у фармаце Чарнобыльскага шляха, арганізатары тыдню аддалі перавагу правядзенню публічных дыскусій з удзелам беларускіх і замежных экспертаў для абмеркавання праблем аварыі і пытанняў бяспекі сучасных станцый.

Чацвёрты "Чарнобыльскі тыдзень" было вырашана распачаць прадстаўленнем грамадскай ацэнкі стрэс-тэстаў, фотавыставай "Радыяцыя ў парах алкаголя", якая праходзіць з 23 па 28 красавіка на пляцоўцы Культ.цэнтра Корпус, і прыглядам кінастужкі "Чарнобыль 4ever".

"Тэма радыяцыі, тэма прысутнасці радыяцыйнага забруджання ў наваколлі — актуальна. Гэта тое, што нас хвалюе, тое, што вакол нас, гэта наступствы Чарнобыля, якія мы будзем адчуааць. А такая рэч [камера Вільсана, — дадатак аўтара] дазваляе іх пабычыць", — распавядае Таццяна Новікава,  аўтарка фотаработ і каардынатарка Беларускай антыядзернай кампаніі

Па яе словах, прадстаўленыя фотаздымкі на выставе — гэта ілюстрацыя даволі вядомага эксперыменту па візуалізацыі такога працэсу як іанізуючая радыяцыя. Пры чым альфа, бэта і гама радаяцыі.

"Можна пабачыць радыяцыйны распад без дарагога абсталявання, рэнгенаў і так далей. Неабходна сканструяваць герметычны шкляны бокс [так званую камеуа Вільсана, — дадатак аўтара], напоўніць яго спірам ці алкаголям, каб пары яго выпараліся. І паставіць гэта ўсё на штучны лёд, каб ахаладзіць да вельмі нізкіх тэмператур. Падсвяціўшы бокс мы і пабачым распад. Гэта магчыма дзякуючы уласцівасцям пароў алкаголя — кандынсавацца вакол зараджаных часціц", — тлумачыць яна.

Найбольш уразлівым для Таццяны стаў той факт, што не абавязкова мець штучную крыніцу радыяцыі. Вядома, калі яна ёсць, то эксперымент будзе больш наглядным. Аднак дастаткова выйсці ў адкрытую прастору і паглядзець на натуральны радыяцыйны фон.

"Для мяне гэты эксперымент падаўся цікавым для Беларусі. Знаёмая мадэль — ізаляваны аб'ём перанасычаны парамі алкаголя, у якім ёсць радыяцыя. І мы можам яе бачыць…", — кажа Таццяна.

Тым самым можна вярнуцца ў мінулае, калі пасля аварыі на ЧАЭС існавала ў літаральным сэнсе манія на конт таго, што алкаголь выводзіць радыяцыю.

"Гэты эксперымент ён праўда аб алкаголі і радыяцыі — ён [алкаголь, — тлумачэнне аўтара] не выводзіць радыяцыю, а кандэнсуецца вакол іонаў. Дзякуючы чаму, яна становіцца бачнай.

З іншага боку мне падалося дзіўным, што ўзяўшы гэту простую камеру, пераносячы яе з месца на месца і можна бачыць дзе радыяцыі больш, а дзе менш", — кажа яна.

У працяг Тыдня запланавана прэзентацыя даследавання прафесара Юрыя Бандажэўскага па маніторынгу радыёактыўнасці і стану здароўя дзяцей Украіны на прылягаючых тэрыторыях да чарнобыльскай зоны. Азнаёміцца з яго вынікамі можна ў чацвер, 25 красавіка, у Прэс-клубе а 18.00.

 


ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Падзяліцца: 24.04.2019

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.