25.03.2021 / 14:03

У чацвер, 25 сакавіка, беларусы адзначаюць Дзень волі. Свята пачалося ўжо напярэдадні салютамі ў начное неба. 

Але спецыялісты адзначаюць - такі спосаб святкавання небяспечны для птушак.

Ад выбухаў многія птушкі могуць загінуць.

"І не таму што салют у іх трапляе і забівае, а таму што яны падрываюцца рэзка і ў паніцы і ў цемры сутыкаюцца з рознымі пабудовамі)", - піша ў сваім акаўнце з Фэйсбук спецыялістка "Аховы птушак бацькаўшчыны" Алеся Башарымава.

Яна нагадвае, што АПБ і ў мінулыя Дні Волі пісала арганізатарам свята, што гэта небяспечная для птушак форма святкавання.

Але праблема як была, так і захавалася, а салюты ў гэтым сакавіку распаўсюдзіліся па ўсёй сталіцы.

Між тым салюты зараз наносяць траўму ня толькі птушкам, але і людзям.

"З нагоды цяперашніх салютаў, у мяне яшчэ дзёргаецца вока ад таго, што дагэтуль у стужцы трапляюцца гісторыі, як у людзей, што пабывалі пад абстрэлам у жніўні, здараецца паніка ад усякіх рэзкіх гукаў, тым больш выбухаў, - а тыя хто з імі тыпу салідарны, цяпер вось ім такі “падаруначак” робяць. Гэтыя людзі побач з намі, далёка не ўсе пакінулі краіну. Таму давайце быць адказным", - піша Алеся Башарымава.

Нагадаем, што Зялёны партал раней паразмаўляў з псіхолагамі, якія распавялі да моцны ўзровень трывогі, які адчуваюць беларусы, якія прайшлі праз рэпресіі. Выснова адна - людзей з посттраўматычнымі праявамі побач болей, чым мы можам сабе ўявіць.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость