У даследаванні жывёл на базе Палескага радыялагічнага запаведніка прымуць удзел навукоўцы з розных краін, піша TUT.BY па інфармацыі газеты "СБ Беларусь Сегодня".
Так, напрыклад, сам грант для даследавання прадаставілі нарвежцы, кіраваць усім працэсам вывучэння будзе амерыканец Томас Хінтан, прадстаўнік інстытуту радыёбіялогіі Францыі. Дапамагаць яму будуць лабаранты універсітэту штата Джорджыя ЗША, яго вучні: Майк, Сара і Кара, якія намераны выкарыстоўваць атрыманыя дадзеныя і ў сваіх работах. Суправаджаць вучоных будзе эколаг і біёлаг з Віцебску Зміцер Шамовіч.
Аб'ектам даследавання сталі ваўкі. Па словах Зміцера, гэтыя жывёлы здольны прадаставіць шмат цікавай інфармацыі, бо яны знаходзяцца на вяршыні трафічнага свету, паядаюць падаль і шмат перасоўваюцца.
Для вывучэння ўжо было адлоўлена дзевяць жывёл, на якіх размясцілі спецыяльнае абсталяванне: ашыйнікі, што будуць падаваць сігналы пра месца знаходжанне звяроў на камп'ютар, узровень радыёактыўнага забруджвання.
Таксама ашыйнікі былі размешчаны і на некалькіх дзікіх кабанах, для вывучэння яны прадстаўляюць не меншы інтарэс, бо кормяцца з зямлі.
Гэты праект усяго толькі адзін з цэлага шэрагу праектаў, што рэалізуюцца з удзелам замежных вучоных, для якіх Палескі радыялагічны запаведнік з'яўляецца каштоўнай пляцоўкай для вывучэння наступстваў буйнейшай тэхнагеннай катастрофы мінулага стагоддзя.