На адным з кольцаў можна пабачыць нумар «Z42A», на другім надпіс «N. MUSEUM PRAHA ET06.342».
Рэдакцыя «ННВ» перадала фотаздымкі грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны», а тыя, у сваю чаргу, перадалі інфармацыю ў Беларускі цэнтр кальцавання. Як вызначылі арнітолагі, гэтую азёрную чайку акальцавалі ў Празе 20 студзеня 2014 года.
У 2015 годзе яна залятала ў Германію і Польшчу. У Беларусі гэтую птушку назіралі ўпершыню, а ўвогуле гэтае назіранне стала 41-м.
ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА: