27 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёна Брэста было агучана рашэнне па справе супраць будаўніцтва акумулятранага завода. Група грамадзянаў разам з грамадскім аб’яднаннем “Экадом” патрабавалі, каб будаўніцтва завода было спынена да правядзення паўторнага грамадскага абмеркавання актуальнай справаздачы аб ацэнцы ўплыву прадпрыемства на навакольнае асяроддзе.
“Айпаўэр” і райвыканкам не пагаджаліся з выстаўленымі патрабаваннямі, і суд у выніку прыняў рашэнне на іх карысць.
Спецыяліст у галіне экалагічнага права і юрыст ГА “Экадом” Сяргей Магонаў нягледзячы ні на што задаволены вынікам:
“Па-першае, у рашэнні замацаваныя ўсе тыя хібы і парушэнні заканадаўства, да якіх спрычыніўся Брэсцкі райвыканкам. Усё тое, што было парушана, зафіксавана ў матэрыялах справы. Па-другое, гэты праект фактычна прайшоў цяпер грамадскае абмеркаванне. Хоць яго так хавалі ад грамадскасці, маніпулявалі з датамі і са зместам справаздачы, фактычна атрымалася так, што ў судовым паседжанні прайшло грамадскае абмеркаванне. Грамадскасць змагла выказаць сваю думку, і гэтая думка стала вядомай нашмат шырэйшаму колу слухачоў і гледачоў, чым калі б гэтае абмеркаванне праводзілася, напрыклад, у Тэльмах у Брэсцкім раёне. Канечне, судовае паседжанне не служыць такім мэтам, але так ужо атрымалася”.
Таксама Сяргей адзначыў, што цяпер у “Экадома” ёсць пэўныя матэрыялы і доказы для аспрэчвання дзяржаўнай экалагічнай экспертызы. Арганізацыя будзе рыхтавацца да таго, каб аспрэчыць яе, бо суд спасылаецца на тое, што немагчыма правесці паўторнае грамадскае абмеркаванне, пакуль ёсць не адмененае рашэнне экспертызы.
Сённяшняе рашэння суду, хутчэй за ўсё, таксама будзе абскарджвацца.
“Мы пачытаем матывацыйную частку рашэння і, я думаю, будзем абскарджваць яго ў судзе другой інстанцыі. Калі ў нас ёсць магчымасць абскардзіць, чаму б ёй не скарыстацца?”
Юрыст “Экадому” асобна падкрэсліў, што яго вельмі цешыць удзел грамадскасці ў працэсе: “Мясцовыя жыхары вельмі зацікаўленыя ў сітуацыі і яны вельмі неабякавыя да свайго здароўя і да стану навакольнага асяроддзя. Уся гэтая гісторыя цікавіць не толькі экалагічныя арганізацыі, але і шырокую грамадскасць.”
Грамадзянскі актывіст Павел Міцкевіч згодны з ідэяй абскарджвання судовага рашэння ў вышэйшай інстанцыі, і кажа, што катэгарычна не зшодны з тым рашэннем, якое было прынята раённым судом.
“Вскрылось слишком фактов, и они почему-то не были взяты во внимание. Люди не очень верят происходящему в суде. В ходе второго судебного заседания оказалось, что было произведено целых три оценки воздействия на окружающую среду (ОВОС): одна была выложена на сайте облисполкома, одна была предоставлена в экспертизу, а третья вообще всплыла в ходе судебного заседания”.
Таксама Павел звяртае ўвагу, што чыноўнікі рэагуюць на пытанні і прэтэнзіі грамадскасці “на уровне отписок”. Ён расказвае, як грамадскія актывісты вялі перапіску з міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
“Мы подаём ходатайство министру, где указываем, что на заводе будет производиться вторичная обработка свинца, - будет литьё, чушки будут плавиться. А министр нам отвечает, что литьё на заводе не предвидится. Мы будем сражаться дальше, но что будет – неизвестно”.