29.08.2017 / 17:08

Да 1 верасня ў Беларусі павінны быць створаны праект нацыянальнай канцэпцыі развіцця веларуху, мэтай якой будзе забеспячэнне бяспекі дарожнага руху з улікам развіцця веларуху. Эксперты Мінскага роварнага таварыства падрыхтавалі свае напрацоўкі да гэтага дакумента, а таксама адказалі на прэтэнзіі мінчан у матэрыяле Citydog.

На думку Яўгена Харужага, удзельніка працоўнай групы і члена праўлення Мінскага роварнага таварыства, у людзей павінна з'явіцца магчымасць перавозіць свой веласіпед у гарадскім і міжгароднім транспарце ў па-за пікавы час.

''Прычым мы б хацелі, каб сюды ўвайшла магчымасць перавозкі ва ўсіх відах транспарта, у тым ліку метро, электрычках і цягніках'', - зазначае ён.

Не паўсюль інфраструктура дазваляе веласіпедыстам рухацца па-за праезнай часткай. Эксперты прапаноўваюць уключыць у канцэпцыю прамежкавыя меры – ''зона 30'' – выдзеліць вуліцы, дзе хуткасць аўтатранспарта будзе абмежавана да 30 км/г, а на дарогу дазваляць выезд веласіпедыстаў. Ды й у цэлым, абмежаваць хуткасць у гарадах да 50 км/г.

У таварыстве імкнуцца данесці да людзей, якія прымаюць рашэнні, што да веласіпеда неабходна ставіцца як да аднаго з відаў транспарта, які можа прыносіць выгоды дзяржаве.

Акрамя таго, эксперты бачаць рацыянальным дазволіць веласіпедыстам не спешывацца на ўсіх рэгулюемых пераходах, маўляў, гэта толькі зэканоміць рэсурсы. Аднак у гэтым з імі могуць не пагадзіцца многія мінчане. Бо якраз звычка ''праскоквасць'' пераходы на веласіпедзе ўвайшла ў спіс прэтэнзій, адказы на якія шукаў Citydog.

Як і не падабаецца гараджанам, што аматары двуколавага транспарту любяць паганяць у натоўпе людзей. У Мінскім роварным таварыстве бачаць праблему ў недасканалай інфраструктуры, якая па сутнасці выключыла веласіпедыстаў, як удзельнікаў дарожнага руху, бо няма ім месца ні на праезнай частцы, ні на тратуары.

 

Больш падрабязна пра экспертныя прапановы да канцэпцыі чытайце на сайце Мінскага роварнага таварыства. І ў чым маюць зуб мінчане на веласіпедыстаў глядзіце на Citydog.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость