29.10.2014 / 09:10

Супрацоўнік энергетычнай праграмы ЦЭР аб увядзенні квотаў на закупку энергіі з аднаўляльных крыніц

Увядзенне квотаў Дзмітрый Буронкін, супрацоўнік энергетычнай праграмы Цэнтра экалагічных рашэнняў, не лічыць няправільным:

Не магу сказаць, што безумоўна, але я падтрымліваю такое рашэнне. Каэфіцыент 2,7 (каэфіцыент 3 адмянілі пару месяцаў таму) – досыць шмат, адзін з самых высокіх каэфіцыентаў у Еўропе.

І гэта ў 2,7 раза даражэй за 1 КВт электраэнергіі, які аплачваюць прадпрыемствы. На ўсё патрэбная пэўная эканамічная логіка, і гэтая рэч з каэфіцыентам спарадзіла тое, што людзі пачалі лічыць грошы”.

З’явілася больш інвестараў, але “нягледзячы на квоты, у нас не з’явілася вялізная колькасць сонечных электрастанцый. І тут некалькі прычын: па-першае, дзяржава часта была не гатовая плаціць за прапанаваныя інвестарамі праекты”. А з іншага боку так не адбылося, на думку Дзмітрыя, бо Беларусь не мае дабраспрыяльнага інвестыцыйнага клімату, і бізнес пабойваецца ісці ў Беларусь: тарыфы рэгулююцца пастановай Савету міністраў, а яно “сёння адно, а заўтра іншае. А аднаўляльных крыніц энергіі (АКЕ) магло б з’явіцца больш”.

Чалавеку, які мысліць, нескладана спраўдзіць: Беларусь – краіна з нестабільнай эканомікай, і незразумела, адкуль яна возьме грошы на неабмежаваную колькасць энергіі з аднаўляльных крыніц, маючы вялікую знешнюю запазычанасць і невялікія заробкі.

Інвестары баяцца, што яны прыйдуць сюды з процьмай грошай, а заўтра тарыфы зменшаць. А квоты ствараюць конкурс, і гэтым крокам дзяржава кажа: наш бюджэт дазваляе набываць электраэнергію па такім кошце і толькі ў пэўным аб’ёме. І тады для інвестараў усё лагічна - квоты азначаць рэальныя планы дзяржавы”.

Апроч таго, квоты дазволяць выбіраць лепшыя, найбольш рацыянальныя прапановы.

“А вы ведаеце, якія заўтра будуць кошты на газ?“

Вельмі шмат фактараў, якія кажуць за аднаўляльныя крыніцы энергіі, за выняткам вялікіх коштаў і тэрмінаў акупальнасці – хаця зараз гэтыя пытанні нівеліруюцца плюсамі накшталт скарачэння выкідаў, энерганезалежнасці і іншых”, - кажа Дзмітрый.

Дык ці ёсць эканамічная мэтазгоднасць усталёўваць, калі мы нясём грашовыя страты? Ці акупальныя яны ўвогуле?

Акупальныя, - мяркуе Дзмітрый. Паводле яго, звычайны тэрмін для сонечных калектараў – да 10 год, для ветракоў падобны: напрыклад, для апарата ля Навагрудка ён мусіць скласці 10-12 год. Тэрмін акупальнасці сістэм ацяплення на аснове цеплавых помпаў вытворцы абяцаюць каля 5 сезонаў, тэрмін службы –у разы большы.

Аднаўляльныя крыніцы энергіі таннеюць з часам і павышаецца іх якасць – гэта натуральны вынік насычэння рынку і канкурэнцыі.

Зараз не праблема нават у Беларусі набыць вятрак на мегават, а раней гэта было складана”.

І яшчэ адна дэталь: для некаторага абсталявання тэрміны акупальнасці разлічваюцца без уліку падвышэння коштаў на газ.

А вы ведаеце, якія заўтра будуць кошты на газ? Ёсць жа вялікі вопыт іх рэзкага падняцця, і ва ўсіх нашых суседзяў газ каштуе даражэй”, - кажа Дзмітры. І калі кошты падвысяцца, то эканамічная мэтазгоднасць аднаўляльных крыніц энергіі (АКЕ) можа апынуцца нашмат больш прывабнай.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость