Хатнія гадаванцы даўно жывуць побач з людзьмі. І ня проста жывуць, а займаюць вялізнае месца ў нашых сэрцах, становяцца часткаю нашых сямей, а часам – адзінымі нашымі суразмоўцамі і сябрамі.
Зялёны партал паразмаўляў з вядомымі беларускамі пра іх любімых хатніх гадаванцаў. Тых, хто зараз побач, і тых, хто застаўся толькі ў памяці.
Паліна Дабравольская, акторка, рэжысёрка, музыка
– У нас жыве сабака, наша дачушка Кася. З’явілася яна ў нас год назад. Касю прывезлі з Харкава ў Польшчу, і ўжо тут мы яе адаптавалі: мая знаёмная-валанцёрка шукала дом для сабакі, я пабачыла аб’яву, і мы з жонкай адразу прынялі рашэнне, што мы яе бярэм.
Увогуле ў Польшчы адаптаваць жывёлу вельмі непроста, але нам пашчасціла, што валанцёрка ведала нас і дала рэкамендацыі прытулку. Мы запісалі на відэа нас, нашу кватэру. Потым некалькі разоў мы сустракаліся з Касей, хадзілі з ёй гуляць. І толькі пасля мы заключылі дамову з прытулкам.
Кася – сабака, якую прывезлі з месца, дзе ішла вайна, таму, вядома, у яе ёсць свае асаблівасці. Бывалі сітуацыі, калі яна станавілася трывожнай, асабліва летам у навальніцу. Мы спрабавалі розныя метады, каб яе супакоіць: і кроплі, і адмысловыя таблеткі. Хаця часам гэта не дапамагае.
Неяк гэтым летам у Варшаве была вельмі моцная бура і навальніца, было вельмі гучна, яна спужалася. Таксама яна напачатку ела ўсё, што бачыла. Магчыма, гэта таксама асаблівасць жывёл, якіх прывезлі з гарачых кропак.
Гэта такі інстынкт самазахавання, мне падаецца, бо жывёла памятае, што сёння ежа ёсць, а заўтра можа і не быць. Але мы з гэтым працуем, трэніруем яе. За апошні час яна стала нашмат спакайнейшая, разумее, відаць, што ў яе ёсць мы, есць дом.
Па характару яна вельмі пяшчотная, любіць, каб яе гладзілі. Вельмі любіць маю сям’ю, маіх родных.
Аляксандр Ждановіч, вядоўца, актор
– Калі мае дзеці былі маленькія, хата заўсёды была поўная катоў, чарапах, марскіх свінак, хамякоў. Але больш за ўсе запомніўся кот. Ён быў абсалютна белы.
Яго спачатку звалі Даша, а потым аказалася, што гэта Паша. Прынёс яго мой сын, калі ён яшчэ быў кацянём. У яго быў зламаны хвост, відаць, ён нацярпеўся. Ён быў абсалютна хатні, калі мы з’язджалі ў адпачынак, яго было вельмі цяжка пакідаць у сяброў.
У яго былі дзіўныя гастранамічныя густы. Ён спокойно адносіўся да мяса. Але вельмі любіў гарошак і кукурузу. А яшчэ ў дзяцінстве ён паляваў за бульбай.
Калі мы чысцілі яе, ён прыбягаў і адбывалася амаль акторская гульня: ён сядаў, рабіў выгляд, што глядзіць у іншы бок, каб я не звяртаў увагу. А потым хутка скідваў гэтую бульбу фры.
Пражыў ён амаль 20 гадоў, такое рэдка бывае. І стаў амаль як частка сям’і. Мае дзеці раслі разам з ім.
Увогуле, жывёл мы заўсёды бралі дзеля дзяцей, не магу сказаць, што гэта была чыста мая ініцыятыва. Тым не менш да Пашы я быў прывязаны.
Наста Шпакоўская, музыка, акторка
– У меня живёт собака Тея, которую мы взяли в усыпалке в Минске. Я увидела на фейсбуке объявление от волонтёров и мы поехали её забрали. Тее пять лет. Вместе с ней мы эмигрировали из Минска в Киев, а затем в Вильнюс.
Моя вторая собака – шпиц Юся. Её подарил мне друг на день рождения ещё щенком. Сейчас ей шесть лет. Когда мы уехали из Беларуси, она временно жила с мамой в Минске, но сейчас мы смогли забрать её в Вильнюс.
И ещё у меня есть кот, который пришёл к нам сам, когда мы ещё жили под Минском в Городище. Пришёл он на крыльцо, буквально умирал, как я предполагаю, он был домашним и стал метить территорию и его кто-то в деревне выбросил.
Мы его успешно откачали, и он у нас живёт уже лет пять. Он к нам пришёл, когда ему было примерно года полтора.
За день до полномасштабного вторжения мы уехали из Киева. 24 февраля мы застали во Львове.
Поскольку мы выезжали в мирное время, то нам сказали, что с животным нельзя в Польшу, так как мы только сделали прививки и должно пройти 40 дней после. Мы договорились, что их привезут друзья к нам в Польшу.
Но все пошло наперекосяк: если бы мы знали, что война начнётся 24 февраля, то мы бы их забрали. Потом наши друзья ещё недели две жили у нас в Киеве, в подвале как в бомбоубежище.
К счастью, правила перевоза животных для украинцев упростили, и их смогли вывезти из Украины.
На рюкзаке, в котором перевозили кота, до сих пор висит бумажка с моими телефонами, контактами, информацией о коте.
Для животных это была травматичная ситуация. Тея и так травмированная, со всеми этими усыпалками. Она была в шоке, кот был тоже в стрессе, но, к счастью, они быстро отошли. В принципе, я думаю, у них всё хорошо теперь, получше чем у многих людей сейчас, им не нужно учить литовский и ходить на работу.
Животные у меня все дружные, уживаются между собой прекрасно. Только первые дни, когда мама привезла мне шпица, были немного разборки с Теей, но несерьёзные.
Они в принципе очень добрые собаки и достаточно быстро нашли общий язык. И сейчас они как банда. Была у нас история, что Тея пропала на прогулке и Юся бегала, искала её, переживала, чтобы она вернулась.
Еще Тея у нас прекрасно поёт, её можно распеть, у неё прекрасный голос. И про это есть смешная история. Однажды приехали друзья Андрея, сценаристы, к нам в Киев. И я говорю: «У нас собака клево поёт, сейчас покажу». Начинаю подвывать, её распевать, и это продолжается минут 20. А она сидит молча, и я выгляжу полной дурой. Она так и не спела тогда.
И ещё одна забавная история связана с котом. Мы живём в Вильнюсе на первом этаже, и кот у нас выходит на самовыгул. Люди его постоянно фотографируют во дворе, он у нас популярный. И я решила его монетизировать.
Перед дверью на листочке написала, его историю, как мы подобрали его в Беларуси, потом как мы перевезли его в Киев из-за репрессий,и потом как мы везли его под ракетами в Вильнюс.
Мы сделали там ящик на еду котейке. Так что теперь люди приносят корм и деньги, пишут записки. Однажды кто-то даже положил 50 евро.
Валярына Кустава, паэтка, тэлевядучая
– Мой першы хатні гадаванец – котка Кіцці. Яна была безхацінцам, мы знайшлі яе на вуліцы. Спачатку яна жыла каля дома ў двары. Мы зрабілі ей домік і ўсе яе падкормлівалі.
Мне было восемь гадоў тады, і мы паехалі з мамай у Крым адпачываць, а тата застаўся дома. І вось мы вярнуліся з адпачынку, і я гляджу, а Кіцці няма ва двары. І міскі яе таксама. Я спужалася, што з ей нешта здарылася. Але потым мы зайшлі ў кватэру, а бацька пасміхаецца і кажа, што цяпер яна жыве з намі. Я была вельмі шчаслівая, бо марыла аб гэтым даўно.
Але калі Кіцці было два гады, у мяне пачалася алергія, і яе аддалі суседзям маёй бабулі. Гэта былі заможныя ромы, у іх было шмат жывёл, яны за імі добра даглядалі. Таму я бачылася з Кіцці, калі прыязджала да бабулі.
Потым была котка Серафіма, яе падарылі дзядулі з бабуляй. Але часам мы яе забіралі да сябе. Па характару яна вельмі адрознівалася ад маёй першай коткі. Кіцці была вельмі пяшчотная, а Серафіма – больш дзікая, і слухалася толькі дзеда.
Мне падаецца, характар жывёлы падобны да характару гаспадароў. Кіцці любіла абдымацца, як я. Але Серафіма была больш незалежная і з характарам, як дзядуля.
Быў у мяне папугай Зянон. Але здарылася так, што пасля смерці дзядулі бабулі было сумна, і яна папрасіла яго ўзяць да сябе. Ён цяжка перанёс гэта, захварэў, відаць, ад тугі, мы забралі яго назад. А на другі дзень папугай памёр.
Пазней мне бацькі дазволілі завесці сабаку, пад маю адказнасць. Мы ўзялі кокер-спаніэля. Назвалі яго Жыром.
І першыя тры дні я за ім хадзіла ўвесь час, так хвалявалася, каб з ім усё добра было, што амаль не спала трое содняў. Тады бацькі вырашылі, што ўсе ж будуць мне дапамагаць даглядаць за ім.
Васіль Ядчанка, блогер
– Вось ужо шэсць з паловай гадоў я шчаслівы ўладальнік ката па мянушцы ПёсКавун.Гэта віславухі шатландзец з моцным характарам і шчырым сэрцам. Пёс з’явіўся ў мяне, дзякуючы сябру, адразу як я набыў сваю кватэру ў Менску.
Я не ўяўляю дом без хатніх жывёл. Калі жыў з бацькамі ў Гомлі, у нас заўсёды былі каты ды сабакі.
Мы былі вельмі радыя, калі перавезлі ката з Менску ў Вільню.
ПёсКавун сур’ёзны і патрабавальны да ўсіх, хто з ім жыве. Ён на год старэйшы за майго сына Усевалада і можа нагадаць аб гэтым: стукнуць лапай, жахліва мяўкнуць.
Сядзець на руках Пёс можа толькі ў мяне, яму гэта нават падабаецца.
Канешне, ПёсКавун – мой памочнік у прасоўванні беларускай мовы. Відэа з яго ўдзелам набрала амаль 1 мільён праглядаў у TikTok.
Няма нічога лепей, калі ПёсКавун сустракае мяне пасля падарожжа: бяжыць, мурлыкае і ўвечары засынае ў нагах, як сапраўдны пёс.