Віцебскі рэгіён не выкарыстоўвае патэнцыял для краязнаўчага і экалагічнага турызму
У Віцебскім раёне ў рамках праекта ЕС/ПРААН «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» плануюць рэалізаваць цікавыя ідэі ў пытаннях экалагічнай асветы і добраўпарадкавання. У ліку іншага задумалі дапамагаць фермерам, якія вырошчваюць экалагічна чыстую прадукцыю. Падтрымаюць энтузіястаў у галіне экалагічнага і аграрнага турызму.