Біёлаг Ігар Лапеха: З-за пастаянных пакосаў трава ў горадзе дэградуе
Лета ў горадзе – гэта не толькі пах бэзу ды яскравыя промні сонца зранку, а яшчэ і навязлівы гук газонакасільшчыкаў пад вакном амаль кожны ранак. За апошнія гады людзі ўжо звыкліся да маўклівых “тэрмінатараў” у спецвопратцы. Але ці трэба касіць траву так часта і чаму ў нас так робіцца, спрабаваў высветліць Гродзенскі Зялёны партал.