greenbelarus.info logo
  • Новости
  • Рубрики
    Видео Инструкции Интервью Комментарии Мнения Партнерские материалы Подкасты Путешествия Расследования Спецпроекты Сюжеты Тесты
  • Темы
    Бизнес Биоразнообразие ВИЭ Вокруг света Живая природа Здоровье Зоозащита Инклюзия Климат Культура и искусство Лайфстайл Мобильность Образование Общество Технологии Урбанистика Экологические идеи и решения Экологические советы Экологический туризм Экономика
  • События
  • Сюжеты
    БелАЭС Кроноспан Война в Украине Заборы на границах
Поддержать нас
  • О нас
Зелёный портал

Медиа об экологии, экодружественном образе жизни и правах человека на здоровую окружающую среду.  Мы верим, что с этим правом люди рождаются, но на протяжении всей жизни нам приходится защищать его. Мы заботимся о том, чтобы дышать чистым воздухом, есть безопасные продукты, вести экодружественный образ жизни, протягивать руку помощи животным и растениям и, в конце концов, оставить безопасную и чистую планету своим потомкам".

Зеленая премия

Зелёная премия — премия для медиа-профессионалов и создателей контента в социальных сетях за качественное освещение экологических проблем и путей их решения.

  1. Главная
  2. Все материалы автора

Ян Лялевіч

15.05.2017 / 09:05
Урбанистика

Дзевятоўка-0: раён «узаконенага» агра-стайлу

Скончыўшы папярэдні агляд на правай частцы вуліцы Церашковай, зараз накіруемся на левы яе бок, і адгэтуль бліжэйшымі вандроўкамі будзем вывучаць паўночна-ўсходнюю частку Гродна, якая збольшага з’яўляецца Дзевятоўкай.

Автор:
Ян Лялевіч
14.04.2017 / 09:04
Урбанистика

Вандроўка па Каліноўскага — Церашковай: Вітаўт і рэтравясковы дызайн

Сёння шпацыр будзе нестандартны, паколькі будзе патрабаваць пераскокаў па розных дробных жылых квартальчыках. На паўночных ускраінах паваеннай Горадні ў розныя часы паўставалі невялічкія лапікі жылой забудовы, якія так і не перараслі ў паўнавартасныя мікрараёны і тым больш не займелі сваіх адметных назваў. Аднак для нас і яны вартыя нашай увагі, каб не прамінуць комплекснага падыходу ў аглядзе спальнага горада. Такім чынам, разгледзім тры паасобныя раёнчыкі, які раскінуліся па ўмоўнай восі вуліц Каліноўскага — Церашковай.

Автор:
Ян Лялевіч
10.04.2017 / 09:04
Общество

Гродзенцы за дзве гадзіны прынеслі кармоў бадзялым сабакам на два месяцы ўтрымання

150 кг корму і розных іншых прадуктаў для жывёл, а таксама больш за 100 павадкоў, місак і іншых аксэсуараў сабрала за дзве гадзіны акцыя ў падтрымку бадзялых жывёл, якая прайшла 8 красавіка ў Old City. Прыйсці і падтрымаць акцыю ў гандлёвым цэнтры можна і зараз — яна трывае да 23 красавіка.

Автор:
Ян Лялевіч
31.03.2017 / 15:03
Урбанистика

Вандроўка па раёне вуліцы Горкага: хрушчоўкі, самы стары ліхтар і «ЖЭС-арт»

Працягваем даследваць паўночную частку спальнага Гродна. Сёння нас цікавіць жылы раён, абмежаваны вуліцамі Горкага-Пушкіна-Даватара. У адрозненне ад сваіх суседзяў — кварталаў, якія мы наведалі ў папярэдніх вандроўках — гэты мікрараён не мае адмысловай назвы. Здаецца, і ў савецкія часы ён проста так і называўся: «Мікрараён па вул. Горкага».

Автор:
Ян Лялевіч
16.03.2017 / 12:03
Урбанистика

Шпацыр па Пярэселцы-4: дом-піраміда, рэдкае сграфіта і свойская атмасфера

Сёння працягнем вандраваць па «Пярэселцы» — мікрараёне, адметным жыхарамі, якія з гумарам і нестандартнымі падыходамі ставяцца да сваіх дамоў. У шпацыры мне таварышыць аўтахтон гэтага мікрараёна Валер Цалко, які часам дапамагае звярнуць увагу на адметнасці роднага яму кварала.

Автор:
Ян Лялевіч
28.02.2017 / 09:02
Урбанистика

Вандроўка па раёне зніклай вёскі, ад якой застаўся адзін дом

Працягваем шпацыр па магутным жылым масіве на паўночным захадзе Гродна і пасля агляду «Фартоў» зыходзім крыху на поўдзень да мікрараёнаў Пярэселкі. Названыя яны гэтак у гонар збуранай даўняй вёскі, ад якой засталася ці не адна толькі хата. Яшчэ раён знакаміты на ўвесь Савецкі саюз праспектам, на якім граў на гармоніку герой Карачанцава ў «Белых Росах». Успаміны зусім іншага характару — у назве вуліцы Каліноўскага ды яшчэ праспекта Браніслава Тарашкевіча, які так і не атрымаў імя знакамітага мовазнаўцы і нацыянальнага дзеяча, а застаўся «камсамольскім».

Автор:
Ян Лялевіч
17.02.2017 / 11:02
Урбанистика

Вандроўка па квартале гарадзенскіх «абшчагаў»: самы студэнцкі раён горада

У мінулых двух вандроўках па Гродне мы шпацыравалі па Фартах, сёння зазірнем туды ў апошні раз. Хоць квартальчык, акружаны вуліцамі Урублеўскага, БЛК, Горкага ды Курчатава, і не завецца Фартамі. Магчыма, таму, што тут няма ніводнага жылога шматкватэрнага дома — спрэс студэнцкія ды рабочыя інтэрнаты. Але мы назавем яго ўмоўна «Фартамі-3» як неад’емную частку буйнога паўночна-заходняга кавалка Гродна. А яшчэ «Фарты-3» славіцца найвышэйшай шчыльнасцю навучальных установаў: універсітэт і 5 спецыяльных сярэдніх установаў.

Автор:
Ян Лялевіч
02.02.2017 / 12:02
Урбанистика

Фарты-2: Вандроўка паміж балотамі, царквой і кансулятам

Працягваем шпацыр па «Фартах». Гэтым разам перабіраемся крыху на ўсход — «Фарты-2». Сваім з'яўленнем раён мае дзякаваць рабочым інтэрнатам, якія былі збудаваныя яшчэ ў сярэдзіне 1960-х і былі першымі тут будынкамі. Скончыўшы папярэднюю вандроўку на канцы вуліцы Урублеўскага, тут і працягнем наступную. З цэнтра Гродна сюды можна дабрацца аўтобусамі № 8 альбо № 15 — гэтаксама традыцыйна з савецкіх часоў едзем на канечную.

Автор:
Ян Лялевіч
18.01.2017 / 10:01
Урбанистика

Гарадзенскі раён Фартоў: вандроўка паміж даўжэзных дамоў

Гісторык і краязнаўца Ян Лялевіч распачынае на Гродзенскім Зялёным партале серыю тэкстаў пра гарадскія раёны. Вандроўку пачнём з Фартоў. Тапаграфічна «Фарты» асацыююцца ў гарадзенцаў са скрыжаваннем БЛК і вул. Дамброўскага — месцам канечнага прыпынку тралейбуса № 3. Насамрэч гэта вялікі мікрараён Гродна, абмежаваны вуліцамі Дамброўскага — БЛК — Горкага — Багуцкага. Фарты можна назваць раёнам даўжэзных дамоў — менавіта тут знаходзіцца, бадай, самы доўгі дом у горадзе, «500-кватэрны». Раён яшчэ цікавы перападамі рэльефу — часам на момант можа падасца, што гэта нейкі раёнчык з забудовамі ў

Автор:
Ян Лялевіч
26.09.2016 / 10:09
Мобильность

Сотні велааматараў падтрымалі гарадзенскі велапрабег

Такім чынам наш горад актыўна і добрым прыкладам падтрымаў адзначэнне Дня без аўтамабіля. Перад заездам удзельнікі маглі бясплатна скарыстацца з веласэрвісу ад «Ігуаны». Сярод велааматараў быў заўважаны дырэктар ЗАТ «ГродноТоргСервис» Уладзімір Сычэўскі з супрацоўнікамі. Таксама велапрабег падтрымаў грэка-каталіцкі святар Андрэй Крот разам з некалькімі прыхаджанамі. Праехаўшы класічную трасу вуліцамі Касманаўтаў-Кляцкова-Памежнікаў-Болдзіна-БЛК-Горкага, велапрабег вярнуўся на плошчу Савецкую, дзе раварыстаў чакала цёплая гарбата ад Чырвонага Крыжа.

Автор:
Ян Лялевіч
  • Контакты
  • Новости

Подписаться на рассылку

   
greenbelarus.info logo

© 2007-2025.
Зялёны партал

Уся інфармацыя, размешчаная на дадзеным вэб-сайце, прызначана толькі для персанальнага карыстання. Выкарыстанне матэрыялаў сайта магчыма пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.

Рэдактар Зялёнага партала: greenbelarus.editor@gmail.com

Show Transparency Report

Нашли ошибку? Ctrl+Enter