Нездаровая атмасфера: з чаго складаецца паветра ў горадзе
Пра “бруднае паветра” кожны з нас чуе з маленства. Бацькі імкнуцца адправіць сваіх дзяцей на адпачынак у санаторыі альбо да бабуляў у вёску, каб дзеці падыхалі “чыстым паветрам” і адпачылі ад гарадскога смогу. Але што такога страшнага насамрэч утрымліваецца ў нашым паветры і ці сапраўды можна схавацца ад гэтых пагроз у вёсцы ці санаторыі?
