Пазбавіцца стэрыльнасці і вярнуць статус зялёнага горада! Што яшчэ пажадалі Гомелю на Дзень народзінаў
Горад над Сожам святкуе сваё 875-годдзе. З часоў першай узгадкі ў летапісах горад шмат разоў трансфармаваўся да непазнавальнасці, перажыў безліч войнаў і выгадаваў шмат пакаленняў гамельчукоў, для якіх стаў сапраўдным домам. Гомельскі Зялёны партал папрасіў жыхароў Гомеля выказаць пажаданні роднаму гораду на яго Дзень народзінаў.
