Гарадзенцам падабаецца казаць пра старажытнасць свайго роднага горада. Але ці ведае большасць гараджан, што робіць наш горад «старым», акрамя замкаў і Каложы? А можа, старая Гародня — гэта хутчэй міф? Ці гатовыя гарадзенцы бараніць сваю старажытнасць ад знішчэння? Ці можна параўнаць гарадское развіццё Гародні і іншых беларускіх гарадоў? Ці мае перавагі наш горад ад памежнага становішча? Андрэй Чарнякевіч распавядае пра Гародню і заахвочвае больш пільна ўглядацца ў гэты вельмі цікавы горад і быць ягонымі суграмадзянамі.