Чысціня без межаў: беларусы і палякі разам чысцілі Віслу
У верасні ў Варшаве адбылася экалагічная акцыя па ўборцы смецця на правым беразе ракі Вісла ў раёне папулярнага пляжа Панятоўка. Гэта стала першым публічным мерапрыемствам фонду «Неруш Натура», новай ініцыятывы, створанай беларусамі ў Польшчы.