Колькі жураўлёў спынілася ў заказніку “Ельня” перад адлётам?
Балота Ельня і навакольныя палі — важнае месца для жураўлёў, дзе яны збіраюцца падчас восеньскай міграцыі. Яны сілкуюцца на палёх з прыбранай кукурузай удзень, а на ноч злятаюцца на балота: там яны могуць пераначаваць у бяспецы ад драпежнікаў.