Да 15 сакавіка ў некамерцыйных арганізацый ёсць магчымасць падацца на другі раунд праграмы "Грамадзкі аўдыт"
Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў і Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend запрашаюць некамерцыйныя арганізацыі да ўдзелу ў другім раундзе праграмы "Грамадзкі аўдыт", у межах якой НКА атрымаюць ўсебаковую ацэнку адпаведнасці іх дзейнасьці патрабаваньням заканадаўства.