Экскурсія з «Гарадскім ляснічым»: Пра што шэпча «губернатарская» ліпа і маўчыць 130-гадовы ясень «Апалон»?
Сёння, 25 красавіка, у рамках акцыі Дзень Зямлі ў Мінску пройдзе пазнавальная экскурсія, якая пазнаёміць са старымі гарадскімі дрэвамі. Каардынатар кампаніі «Гарадскі ляснічы» таварыства «Зялёная сетка» Ігар Корзун распавядзе ўдзельнікам падарожжа цікавыя факты з гісторыі не толькі зялёных насаджэнняў, але і пра іх ролю ў фарміраванні гарадскога асяроддзя.