Кропка ў справе Котаўкі: каталікам прапанавалі іншую пляцоўку для касцёла
Парафія святых Апосталаў Пятра і Паўла і Яўгена дэ Мазэно атрымала новую пляцоўку пад будаўніцтва касцёла і адмаўляецца ад участка ў скверы «Котаўка». Пра гэта сёння стала вядома з сайта «Ave Maria». «Зялёныя» адзначаюць, што мясцовыя жыхары Сельгаспасёлка з вясны 2016 года прасілі выдзяліць касцёлу альтэрнатыўную пляцоўку ў Савецкім раёне і пакінуць зялёную зону некранутай.