Здарэнне, што адбылося 29 красавіка бягучага года ў Мінску з веласіпедыстамі «Крытычнай масы», на першы погляд, не падаецца нейкім незвычайным у нашай краіне: супрацоўнікі ДАІ, АМАПу і людзі ў штацкім затрымалі ўдзельнікаў масавага мерапрыемства за парушэнне правіл дарожнага руху (ПДР). Вось толькі калі разбірацца, то акцыя насіла выключна мірны і сацыяльны характар, і сіла з боку органаў пры затрыманні была ўжыта празмерна грубая. У выніку на чатырох удзельнікаў акцыі склалі пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні, а яшчэ на дваіх — узбудзілі крымінальную справу па арт. 364 Крымінальнага