Качка-каралінка – новы від птушак знойдзены пад Гродна
Грамадская арганізацыя «Аховы птушак Бацькаўшчыны» паведаміла , што ўпершыню ў нашай краіне бёрдвочары пабачылі качку-каралінку. Гэта паўночнаамерыканскі від, які ў Еўропе трымаюць не толькі ў заапарках, але і прыватныя калекцыянеры.