Гродзенцы за дзве гадзіны прынеслі кармоў бадзялым сабакам на два месяцы ўтрымання
150 кг корму і розных іншых прадуктаў для жывёл, а таксама больш за 100 павадкоў, місак і іншых аксэсуараў сабрала за дзве гадзіны акцыя ў падтрымку бадзялых жывёл, якая прайшла 8 красавіка ў Old City. Прыйсці і падтрымаць акцыю ў гандлёвым цэнтры можна і зараз — яна трывае да 23 красавіка.
