05.03.2019 / 12:03

5 сакавіка мясцовыя жыхары дома па вуліцы пр. Незалежнасці, 93А ў Мінску выйшлі з пікетам супраць працягу будаўніцтва чарговага бізнес-цэнтра ў сваім двары, паведамляе Новы час. Мірная пратэстная акцыя доўжылася не больш 10 хвілін.

Гэта ўжо не першая спроба жыхароў правесці акцыю супраціва незаконнаму будаўніцтву. Звярталіся людзі са скаргамі і ў кампітэнтныя органы: адміністрацыю Першамайскага раёну, Мінскі гарадскі камітэт, пракуратуру ды й іншыя.

4 сакавіка яны атрымалі адказ з Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама аб тым, што будаўніча-мантажныя працы на аб’екце трэба неадкладна спыніць да ўрэгулявання пытанняў па карэкціроўцы праекта.

Як зазначыла Новаму часу мясцовая жыхарка Галіна, ігнаруюцца лісты з выканаўчага Камітэта. Учора стала вядома пра пашырэнне тэрыторыі забудоўшчыкам. Людзі выклікалі міліцыю, аднак пратакол не быў складзены.

 тэлеграм-канал "Чалюскінцаў Авеню"
тэлеграм-канал "Чалюскінцаў Авеню"

 

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА: «Хотите увидеть дерево – выезжайте в лес за 100 километров». Жители Минска дошли до Министра, чтобы спасти деревья

Автор:
Фотограф:
Александр Лібертад, тэлеграм-канал "Чалюскінцаў Авеню"
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость