Гэта інфармацыя выклікала непаразуменне ў актывістаў і мясцовых жыхароў, бо, згодна адказу на зварот «зялёных» аб уліку аб'ектаў расліннага свету ад лістапада 2016 года, у Котаўцы «дрэў у неналежным якасным стане не выяўлена».
Зялёны партал звярнуўся за каментаром да намесніка дырэктара «Зеленбуда Савецкага раёна горада Мінска» Дзмітрыя Гарэльскага. Аднак адказ атрымаць так і не атрымалася з-за занятасці супрацоўнікаў прадпрыемства.
Як удалося высвятліць мясцовым жыхарам, 11 дрэў прызнаныя «сухімі». Пры гэтым даведацца, чаму ў лістападзе мінулага году такіх насаджэнняў не выявілі, засталося немагчымым.
Супрацоўнікі «Зеленбуда» пачнуць пілаваць ужо ў чацвер, 9 сакавіка. Раніцай 7 сакавіка яны высеклі дрэвы, якія засталіся пасля барацьбы за сквер зімой.
Па словах каардынатаркі юрыдычнай службы Таварыства «Зялёная сетка» Марыны Дубінай, у адпаведнасці з артыкулам 37 Закона «Аб раслінным свеце» на кожнае дрэва трэба мець заключэнне аб прызнанні яго небяспечным, а таксама фотафіксацыю прычын выдалення.
У сваю чаргу прадстаўнікі Зялёнай сеткі збіраліся звярнуцца ў раённы «Зеленбуд», каб упэўніцца ў наяўнасці такога заключэння. Аднак паказаваць дакументы «зялёным» адмовіліся, прапанаваўшы напісаць пісьмо па гэтаму пытанню.
Дарэчы, 21 лютага бягучага года ў скверы «Котаўка» праводзілася санітарная абрэзка дрэваў.
Нагадаем, што яшчэ да вынясення канчатковага рашэння аб спыненні будаўніцтва ў Котаўцы мясцовыя жыхары разам з экалагічнымі актывістамі і прадстаўнікамі «Мінскай урбаністычнай платформы» ўзяліся за распрацоўку плана добраўпарадкавання сквера.