07.09.2017 / 13:09

Карыбскі ўраган ''Ірма'', дасягнуўшы максімальнай катэгорыі складанасці, абрынуўся на Антыльскія астравы. На Сэн-Бартэлямі і Сэн-Мартэн стыхія прынесла ліўні і павадак, там практычна адсутнічае электрычнасць і не працуе сувязь. Ёсць чалавечыя ахвяры.

Па дадзеных тэлеканала Euronews, хуткасць ветра магла дасягаць 280 км/г. Улады французскай часткі Сэн-Мартэна паведамляюць, што 95% вострава разбурана. Вядома, што загінула ля 6 чалавек.

Як заявіў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, мабілізаваны ўсе неабходныя службы, каб прыйсці на дапамогу пацярпелым.

Французскія тэрыторыі Сэн-Бартэлямі і Сэн-Мартэн засталіся без электрычнасці
Французскія тэрыторыі Сэн-Бартэлямі і Сэн-Мартэн засталіся без электрычнасці

Нанёс шкоду ўраган і ў Пуэрта-Рыка, дзе хуткасць ветра дасягала 170 км/г. Пакуль тут вядома толькі пра аднаго загінуўшага. Таксама паведамляецца пра ахвяры ў выгніку ўдара стыхіі на востраве Барбуда, перадае BBC.

У Пуэрта-Рыка з набліжэннем урагана ўзмацніўся вецер
У Пуэрта-Рыка з набліжэннем урагана ўзмацніўся вецер

Па словах прэм'ер-міністра Антыгуа і Барбуда Гастона Браўна, востраў, на якім пражывае 1700 чалавек, быў цалкам разбураны.

Надалей ''Ірма'' рухаецца на Кубу і Фларыду, сцвярджаюць спецыялісты, адсачыўшы траекторыю ўрагана. Нягледзячы на тое, што сіла ўрагана саслабела, магутнасць зніжана да чацвёртай катэгорыі, пачалася эвакуацыя насельніцтва.

''Відавочна, што экстрымальныя з'явы надвор'я сталі больш частымі. Гэта падцвярджаецца нетолькі назіраннямі мясцовых (беларускіх – дад. аўтара) гідраметэаролагаў, але і дадзенымі пятага даклада міжнароднай групыэкспертаў па змяненню клімата'', — адкаментавала Зялёнаму парталу разбуральныя наступствы ўрагана ў Беларусі летам мінулага года Настасся Бекіш, кансультантка па кліматычнай палітыцы таварыства ''Зялёная сетка''.

Экспертка зазначыла, што моцныя навальніцы здараліся і раней, але сёння іх разбуральная сіла значна павялічылася, прычыны крыюцца ў тым ліку ў разбалансаванай кліматычнай сістэме.

Наступствы ўрагана на востраве Тартола  — буйнейшым з групы Брытанскіх Віргінскіх Астравоў
Наступствы ўрагана на востраве Тартола — буйнейшым з групы Брытанскіх Віргінскіх Астравоў

Па дадзеных Нацыянальнага цэнтра па назіраннях за ўраганамі ЗША, ''Ірма'' — самы моцны з усіх, што калі-небудзь назіраўся ў Атлантыцы. Хуткасць ветра пры праходжанні праз рэгіён дасягана 260 км/г, пры парывах — 380 км/г.

Акрамя гэтага, зфарміраваліся яшчэ два ўраганы, якія ўжо назвалі ''Каця'' і ''Хосе''.

 

Автор:
Фотограф:
www.bbc.com
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость