У ЗША згодна з даследваннямі каты штогод знішчаюць ад 1,4 да 3,7 млрд птушак. Роля катоў прызнаная рашаючай у знікненні 63 відаў хрыбетных жывёл, у тым ліку 40 відаў птушак.
Гаворка ідзе менавіта пра жывёлаў, якія гуляюць без павадкоў, а таксама бяздомных. Калі першыя палююць на птушак дзеля забавы, «адзічалыя» каты робяць гэта дзеля ежы. Каб вырашыць праблему, патрэбны комплексныя меры, вялікая адказнасць бяздомных жывёлаў на вуліцы быць не павінна.
АПБ заклікае ўладальнікаў катоў і котак павесіць на свайго гадаванца, які гуляе на дварэ, званочак. Так птушкі паспеюць схавацца ад пагрозы. Па дадзеных Каралеўскага таварыства аховы жывёлаў, гэта дапамагае занізіць колькасць ахвяраў як мінімум на траціну.
Красавік і май – адныя з самых «рамантычных» месяцаў птушак, менавіта ў гэты перыяд яны шукаюць сабе пару і клапоцяцца пра птушанят. Як яшчэ можна паўплываць на сітуацыю і абараніць птушак:
- не выпускаць котак на вуліцу;
- сабак выгуліваць толькі на ланцужку, пажадана на спецыяльна адведзеных пляцоўках (калі такія ёсць каля дома).
Набывайце свайму гадаванцу званочак, фоткайце і публікуйце ў сацсетках з хэштегам #катызваночкі. Фота з'явіцца ў стужках сацыяльных сетак АПБ – найбунейшай прыродаахоўнай арганізацыі Беларусі.
Ад бадзяжных жывёлаў пакутуе і птушка 2017 года – жаўрук-смяцюх, гняздо якой знаходзіцца на зямлі. Чытайце, як дапамагчы па спасылцы.
ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:
Сначала приручили, а потом сделали крайними: кошек причислили к природным бедствиям
Как гуманно решить проблему с бездомными животными? Развенчиваем мифы о стерилизации